Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За напад на міліцыянтаў у Верхнядзьвінску затрыманаму пагражае сьмяротнае пакараньне


Хлопец са Смаргоняў, які ўзяў на сябе адказнасьць за напад

Верхнядзьвінскі аддзел Сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу за «замах на забойства супрацоўнікаў органаў унутраных справаў» — ч. 1 арт. 14 і арт. 362 КК Беларусі.

Артыкул 362 Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 10 да 25 гадоў, пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне. Затрыманаму, якога падазраюць у нападзе, ужо споўнілася 18 гадоў. Яму прызначаная псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза.

Сьледчыя выявілі, што нападнік у ноч на 1 студзеня спачатку «дзейнічаў з хуліганскіх намераў і груба парушаў грамадзкі парадак» блізу Верхнядзьвінскага аддзяленьня Дэпартамэнту аховы Міністэрства ўнутраных справаў. Дзяжурны паведаміў пра гэта ў міліцыю.

У час затрыманьня хлопец «супраціўляўся і нанёс нажавыя раненьні двум супрацоўнікам органаў унутраных справаў, якія прыбылі на выклік». Цяпер жыцьцю пацярпелых нічога не пагражае.

На тэрыторыі аддзяленьня сьледчыя знайшлі дзьве адзінкі шкляной тары з вадкасьцю, якая пахла, як гаруча-змазачныя матэрыялы — іх туды кінуў нападнік. Раней у сацсетках паведамлялася, нібы хлопец кінуў у будынак «кактэйль Молатава», але пра пажар у аддзяленьні не паведамлялася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG