Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыцьцю двух міліцыянтаў, пацярпелых ад нападу ў Верхнядзьвінску, нішто не пагражае


Ілюстрацыйнае фота

Вынікі расьсьледаваньня нападу на Верхнядзьвінскі РАУС у навагоднюю ноч пакуль не паведамляюцца, але вядома, што пацярпелых міліцыянтаў было двое.

Намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі Міністэрства ўнутраных справаў Віктар Новікаў расказаў БелаПАН, што жыцьцю двух пацярпелых міліцыянтаў нічога не пагражае. Іншых дэталяў ён пакуль ня можа раскрыць: сьледзтва рыхтуецца агучыць сваю пазыцыю.

Ці сапраўды нападнік кінуў у РАУС бутэльку з запальнай сумесьсю, прадстаўнік МУС не пацьвердзіў і не зьняпраўдзіў.

У ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня ў Верхнядзьвінску 18-гадовы юнак са Смаргоняў параніў ​міліцыянтаў нажом. На Youtube і ў Telegram зьявіліся звароты хлопца, які ўзяў на сябе адказнасьць за напад.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG