Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На youtube зьявіўся відэазварот, у якім хлопец бярэ на сябе адказнасьць за напад на міліцыянтаў


У звароце малады хлопец расказвае, што зьбіраецца зьдзейсьніць напад на Верхнядзьвінскі РАУС.

На youtube зьявіўся відэазварот, у якім малады хлопец бярэ на сябе адказнасьць за напад на будынак Верхнядзьвінскага РАУС. Ён кажа пра тое, што зьбіраецца такі напад зьдзейсьніць.

Канкрэтных прычынаў учынку ён не называе. У сваім Telegram-канале ён піша, што дзейнічаў у адзіночку, і што не пакінуў ніякіх тлумачэньняў свайго учынку апроч відэазвароту.

Карыстальнікі сацыяльных сетак і некаторыя інфармацыйныя рэсурсы паведамляюць, што хлопец перад нападам на міліцыянтаў, кінуў бутэльку з падпальнай вадкасьцю ў Верхнядзвінскі аддзел дэпартамэнту аховы. Аднак афіцыйнага пацьверджаньня гэтаму пакуль няма.

Пра выпадак таксама паведамляла міліцыя, але ён згадваецца толькі ў пасьлясьвяточнай справаздачы без падрабязнасьцяў. Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава паведаміла Tut.by што «у цяперашні час заўчасна паведамляць падрабязнасьці».

У Верхнядзьвінскім РАУСе Свабодзе ня сталі камэнтаваць гэтае здарэньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG