Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што ўгаварыў Пуціна адтэрмінаваць выплату крэдыту па БелАЭС, у Расеі кажуць іншае


Адміністрацыйны корпус Беларускай АЭС. Архіўнае фота.
Адміністрацыйны корпус Беларускай АЭС. Архіўнае фота.

Беларусь і Расея намагаюцца ўрэгуляваць сытуацыю з выплатай крэдытаў на пабудову БелАЭС, заявіў Аляксандар Лукашэнка ў Сьветлагорску, перадае БелТА.

Ён нагадаў, што расейцы павінны былі ўвесьці першы энэргаблёк яшчэ ў 2018 годзе, летась — другі. Але тэрміны сарваныя, за што пагражаюць вялізныя штрафныя санкцыі.

На мінулым тыдні ў Сочы прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прапанаваў знайсьці ўзаемапрымальнае рашэньне, каб не ўжываць санкцый — маўляў, дзяржаўны бюджэт не гатовы да такіх выплатаў.

«Я кажу: добрая прапанова, у мяне сустрэчная, — давёў Лукашэнка. — Вы сарвалі тэрміны, значыць, давайце дамовімся, што працэнт па крэдыце скароцім да таго ўзроўню (каля 3%), як вы будуеце ў Вугоршчыне, Віетнаме. Мы ня будзем ўводзіць санкцыі, але крэдыт пачнем выплочваць не праз два гады, а праз пяць. Лягічна? Вырашылі, што ў гэтым пляне будзем дамаўляцца. Іншага ня дадзена: або мы ўводзім санкцыі за пратэрміноўку, або яны пасоўваюцца па крэдыце».

Аляксандар Лукашэнка ўдакладніў, што адрыньньня гэтай прапановы ў расейскага прэзыдэнта не было.

Тым часам 11 лютага ў Реасеі заявілі, што перамовы пра зьмены ўмоваў расейскага крэдыту на будаўніцтва Беларускай АЭС працягваюцца, і што беларуская прапанова «ня можа быць выкананая».

Зьніжэньне адсоткавай стаўкі і працяг тэрмінаў крэдыту на БелАЭС, аб чым прасіла Беларусь, «ня могуць быць прынятыя», перадае РБК заяву намесьніка міністра фінансаў Расеі Сяргея Строчака. Кампрамісы, дадаў ён, «трэба шукаць у іншай вобласьці».

Строчак адзначыў: беларускія калегі «настойліва просяць» пераглядзець умовы крэдыту, «кансультацыі ідуць у працоўным парадку, нічога асаблівага не адбываецца».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG