Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад каранавіруса памерлі ўжо 213 чалавек. Сусьветная арганізацыя здароўя: глябальная небясьпека!


Людзі ў масках на вуліцах Ганконгу, 30 студзеня 2020 году
Людзі ў масках на вуліцах Ганконгу, 30 студзеня 2020 году

У Кітаі на 00.00 31 студзеня колькасьць загінулых ад новага каранавірусу ўзрасла да 213 чалавек, толькі за апошнія суткі памерлі 43 чалавекі, паведамляе дзяржаўны камітэт КНР у пытаньнях аховы здароўя.

На гэты ў Кітаі афіцыйна пацьверджаныя 9692 выпадкі захворваньня на новы каранавірус. У 15 238 чалавек — падазрэньне на заражэньне каранавірусам, яшчэ 102 427 чалавек праходзяць мэдыцынскае абсьледаваньне, бо кантактавалі з заражанымі. 171 пацыент паправіўся і быў выпісаны.

Агулам па ўсім сьвеце пацьверджаныя ўжо 9776 выпадкаў захворваньня на каранавірус 2019-nCoV. Акрамя Кітаю, выпадкі захворваньня зафіксаваныя ў Тайляндзе (14 ), Ганконгу (12), Японіі (11), Сынгапуры (10), Аўстраліі (9), Тайвані (9), Малайзіі (8), Макао (7), ЗША (6), Паўднёвай Карэі (6), Францыі (5), ААЭ (4), Нямеччыне (4), Канадзе (3), Віетнаме (2), Італіі (2), Фінляндыі (1), Камбоджы (1), Нэпале (1), Філіпінах (1), Індыі (1) і Шры-Ланцы (1).

30 студзеня Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла глябальную надзвычайную сытуацыю ў сувязі з распаўсюджваньнем заражэньня каранавірусам на сьвеце.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG