Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: колькі чалавек абсьледавалі ў Беларусі на каранавірус


На момант публікацыі ў РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі абсьледавалі 121 чалавека, піша Міністэрства аховы здароўя.

Сярод іх 47 чалавек, якія прыбылі 29 студзеня ў Нацыянальны аэрапорт Менск.

У ніводнага з абсьледаваных ня выявілі каранавірус 2019-nCoV. Выявілі:

  • 1 выпадак вірусу грыпа В;
  • 3 выпадак вірусу грыпу А (H1N1);
  • 1 рынавірус;
  • 3 выпадкі мікраплазмы пнэўманіі;
  • 1 выпадак зьмешанага грыпу А і мікраплазмы пнэўманіі.

Па стане на раніцу 30 студзеня не былі абсьледаваны 18 проб, сярод іх 6 пробаў ад пацыентаў з сымптомамі ОРВІ.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG