Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт ухваліў пагадненьне аб Brexit і разьвітаўся з Брытаніяй песьняй. ВІДЭА


Пасьля галасаваньня аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу. Брусэль, 29 студзеня 2020 году
Пасьля галасаваньня аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу. Брусэль, 29 студзеня 2020 году

Эўрапарлямэнт большасьцю галасоў ухваліў пагадненьне аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу. За дакумэнт прагаласаваў 621 дэпутат, 49 былі супраць і 13 устрымаліся.

Адразу пасьля галасаваньня дэпутаты ўсталі і, узяўшыся за рукі, выканалі традыцыйную шатляндзкую песьню Auld Lang Syne. Яе часта сьпяваюць на сходах і пры сустрэчах, калі прыходзіць час расставацца. Некаторыя чальцы парлямэнту не маглі стрымаць сваіх эмоцый.

Канчаткова пагадненьне павінна зацьвердзіць Рада Эўразьвязу. Чакаецца, што гэта адбудзецца 30 студзеня. Выхад Вялікай Брытаніі з ЭЗ чакаецца 31 студзеня апоўначы (паводле цэнтральнаэўрапейскага часу).

Лёндан пакідае Эўразьвяз праз 3 з паловай гады пасьля рэфэрэндуму аб Brexit, на якім большасьць выбарнікаў выказаліся за выхад. Дату Brexit тройчы пераносілі, бо брытанскі парлямэнт адмаўляўся ўхваліць заключанае з Эўразьвязам пагадненьне.

Пасьля выхаду Брытаніі з Эўразьвязу пачнецца пераходны пэрыяд, які скончыцца 31 сьнежня 2020 году. Да гэтага часу Брытанія мае заключыць новае гандлёвае пагадненьне з Брусэлем.

Вялікая Брытанія далучылася да Эўразьвязу ў 1973 годзе і стала першай краінай, якая пакінула яго.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG