Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Герой расьсьледаваньня Навальнага пра Насьцю Рыбку стаў памочнікам прэм’ер-міністра Расеі


Новым памочнік прэм'ер-міністра Расеі Сяргей Прыходзька
Новым памочнік прэм'ер-міністра Расеі Сяргей Прыходзька

Новы прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін прызначыў Сяргея Прыходзьку, які да гэтага быў у камандзе Дзьмітрыя Мядзьведзева намесьнік кіраўніка апарату ўраду, сваім памочнікам.

Адпаведнае распараджэньне апублікавана на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

У лютым 2018 году Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксея Навальнага апублікаваў расьсьледаваньне, адным з герояў якога стаў Прыходзька. Паводле дадзеных ФБК, чыноўнік, які ў той час быў віцэ-прэм’ерам ураду Расеі, правёў тры дні на асабістай яхце бізнэсмэна Алега Дзерыпаскі, зь якім абмяркоўваў бізнэс-пытаньні.

Пры гэтым Прыходзька і алігарх адпачывалі каля берагоў Нарвэгіі разам з «дзяўчатамі з эскорт-агенцтваў». Гэта стала вядома з Інстаграму і кнігі адной зь іх — грамадзянкі Беларусі Насьці Рыбкі.

Навальны палічыў карупцыяй і «хабарам» тое, што Дзерыпаска «катае на ўласнай яхце чыноўніка найвышэйшага рангу». Пасьля расьсьледаваньня Прыходзьку панізілі ў пасадзе: з кіраўніка апарату ўрада перавялі ў намесьнікі кіраўніка.

Напярэдадні Фонд барацьбы з карупцыяй апублікаваў інфармацыю аб тым, што двое сыноў Міхаіла Мішусьціна валодаюць двума кватэрамі ў цэнтры Масквы па 180 квадратных мэтраў кожная. Паводле дадзеных ФБК, дзецям прэм’ер-міністра належыць цэлы паверх у жылым комплексе на Фрунзенскай набярэжнай. Цана аднаго квадратнага мэтра там ацэньваецца ў адзін мільён рублёў.

Раней Расейская служба ВВС знайшла ў сястры Мішусьціна нерухомасьць агульным коштам больш за мільярд рублёў.

Хто такая Насьця Рыбка і чаму мы пра гэта пішам?

28-гадовая грамадзянка Беларусі Насьця Рыбка (Вашукевіч) стала вядомая пасьля расьсьледаваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага пра магчымыя карупцыйныя сувязі мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі.

Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Вашукевіч. Пазьней пра тое, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі, яна расказала ў сваёй кнізе і ў сацыяльных сетках.

«У Беларусь я больш ні нагой». 10 фрагмэнтаў з кнігі Насьці Рыбкі

У канцы лютага 2018 году Вашукевіч і яшчэ 7 чалавек затрымалі ў Патаі. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу працаваць у Тайляндзе. У студзені 2019-га затрыманым прысудзілі ўмоўны тэрмін і дэпартацыю.

17 студзеня чатырох дэпартаваных затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева. Гэта грамадзяне Беларусі Анастасія Вашукевіч, Андрэй Жэшка, ураджэнец Беларусі Аляксандр Кірылаў (галоўны арганізатар сэкс-трэнінгаў) і грамадзянка Расеі Марыя Жарко. Паводле жонкі Кірылава Крысьціны, затрыманым інкрымінуюць уцягваньне ў заняткі прастытуцыяй (ч. 2 арт. 240 КК РФ).

Турму для Рыбкі замовіў расейскі мільярдэр: доказы Навальнага

22 студзеня Аляксандар Лукашэнка загадаў «тэрмінова заняцца» вызваленьнем Вашукевіч, пасьля яе і Кірылава вызвалілі пад падпіску аб яўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG