Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Люк Скайўокер» выдаліў акаўнт на Фэйсбуку, пратэстуючы супраць палітычнай рэклямы


Гарысан Форд, Мак Гэміл, Джордж Лукас, Галівуд, сакавік 2018

Актор Марк Гэміл, вядомы роляй Люка Скайўокера ў кінаэпапеі «Зорныя войны», выдаліў свой акаўнт у сацсетцы Facebook, пратэстуючы супраць рашэньня кампаніі не адмаўляцца ад палітычнай рэклямы. Пра гэта ён напісаў у сваім твітэры.

«Я вельмі расчараваны, што Марк Цукербэрг цэніць даходы больш за праўдзівасьць, — напісаў ён. — Я ведаю, што нікога ў сьвеце гэта не хвалюе, затое я буду лепш спаць уначы».

Пасьля прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША Facebook, а затым і іншыя IT-гіганты трапілі ў цэнтар некалькіх скандалаў, зьвязаных з выкарыстаньнем зьвестак карыстальнікаў сацыяльнай сеткі для лепшага данясеньня да аўдыторыі палітычнай рэклямы. На гэтым фоне Twitter вырашыў цалкам адмовіцца ад такой рэклямы, а Google абмежаваў магчымасьці адраснага маркетынгу.

На мінулым тыдні Facebook праанансаваў, што ня будзе адмаўляцца ад рэклямы палітыкаў. У лісьце да супрацоўнікаў, апублікаваным газэтай The New York Times 7 студзеня, Facebook прызнаў, што рэкляма ў сацыяльнай сетцы магла быць важнай часткай перамогі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, але ў кампаніі лічаць, што ва ўменьні добра выкарыстоўваць сучасныя магчымасьці няма нічога дрэннага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG