Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнік Facebook заявіў, што Расея, Іран і Кітай спрабуюць умяшацца ў амэрыканскія выбары 2020 году


Марк Цукербэрг

Заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукербэрг заявіў, што Расея, Іран і Кітай робяць спробы ўмяшаньня ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, якія маюць адбыцца ў 2020 годзе. Такую заяву ён зрабіў у інтэрвію NBC News 21 кастрычніка.

«Сёньня мы бачым, што Расея, Іран і Кітай выкарыстоўваюць усе больш удасканаленыя тактыкі для ўмяшаньня ў выбары», — заявіў Цукербэрг і падкрэсьліў, што кампанія выявіла і спыніла гэтыя спробы ўмяшаньня.

Цукербэрг выказаў упэўненасьць, што «Фэйсбук» зможа забясьпечыць належны ўзровень абароны ад ўмяшаньня, і падкрэсьліў, што з 2016 году (калі прайшлі папярэднія выбары ў ЗША) кампанія атрымала сур’ёзны досьвед у прадухіленьні ўмяшаньня ў выбары ў розных краінах сьвету, у тым ліку ў Францыі, Нямеччыне, агулам у Эўразьвязе, Мэксыцы, Індыі, Бразыліі.

Раней 21 кастрычніка Facebook паведаміў аб блякаваньні фэйкавых акаўнтаў з Ірану і Расеі. Сетка акаўнтаў расейскага паходжаньня ўключала 50 фэйкавых старонак у «Інстаграме» і адну ў «Фэйсбуку» з паведамленьнямі аб палітыцы, выбарах прэзыдэнта ЗША 2020 года, расавых праблемах і праблемах ЛГБТ, экалёгіі.

Супрацоўнікі Facebook знайшлі ў гэтых акаўнтаў сувязі з расейскім «Агенцтвам інтэрнэт-дасьледаваньняў» (вядомае як «фабрыка троляў»).

ЗША абвінавачваюць «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў» ва ўмяшаньні ў выбары прэзыдэнта 2016 году. Паводле амэрыканскіх уладаў, супрацоўнікі «фабрыкі троляў» пісалі пасты і камэнтары ў сацыяльных сетках к падтрымку Дональда Трампа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG