Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Facebook патрабуюць зьняць Цукербэрга з пасады кіраўніка


Марк Цукербэрг
Марк Цукербэрг

Група акцыянераў кампаніі Facebook настойвае на тым, што заснавальнік сацыяльнай сеткі Марк Цукербэрг павінен пазбавіцца пасады кіраўніка праўленьня.

Адпаведную заяву разьмясьцілі на сайце Камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША напярэдадні гадавога сходу акцыянераў.

Аўтары ініцыятывы ўключылі Цукербэрга ў плян абмеркаваньня на штогадовым сходзе, які павінен прайсьці 30 траўня. Акцыянеры падкрэсьліваюць, што зь ліпеня 2018 году з-за рашэньняў кіраўніцтва і праўленьня ацэначны кошт Facebook абрынуўся на 40%.

У заяве наракаюць на дыскрымінацыю і падкрэсьліваюць, што Марку Цукербэргу належыць толькі 13% акцый кампаніі, а ў праўленьні за ім замацаваная доля ў 51% усіх галасоў. Гэта дае Цукербергу магчымасьць фактычна аднаасобна кантраляваць палітыку кампаніі, у той час, як іншыя акцыянеры ня могуць прыцягнуць яго да адказнасьці.

«Фэйкавыю навіны, умяшальніцтва ў выбары і пагроза нашай дэмакратыі – акцыянерам патрабуецца нешта большае, чым проста адмаўленьне [усяго гэтага], спробы ўхіліцца і адтэрміноўкі з адказам», – гаворыцца ў заяве.

​У сакавіку 2018 года стала вядома, што кансалтынгавая кампанія Cambridge Analytica атрымлівала пэрсанальныя дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў Facebook і выкарыстоўвала іх для падтрымкі перадвыбарнай кампаніі Дональда Трампа падчас прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ў 2016 годзе. Заснавальнік сацыяльнай сеткі Марк Цукербэрг прызнаў памылку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG