Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Ратавальнікі на месцы крушэньня
Украінскія спэцыялісты будуць прыцягнутыя да расьсьледаваньня авіякатастрофы самалёту «Міжнародных авіяліній Украіны» у аэрапорце Тэгерану. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
У паведамленьні на сайце ўкраінскага прэзыдэнта гаворыцца, што самалёт са спэцыялістамі вылеціць у Іран увечары 8 студзеня. Сярод удзельнікаў пошукава-выратавальнай групы — прадстаўнікі службы па надзвычайных сытуацыях, МЗС, МУС, Службы бясьпекі Ўкраіны і іншыя. Усе яны будуць прыцягнутыя да ідэнтыфікацыі ахвяраў і рэпатрыяцыі целаў загінулых на радзіму.
Зяленскі ўдакладніў, што Кіеў праводзіць кансультацыі з замежнымі партнэрамі для ўстанаўленьня прычынаў трагедыі.
Што вядома на момант публікацыі:
Як выглядае месца ў Іране, дзе разьбіўся ўкраінскі авіяляйнэр. ФОТА
1/9
Украінскі авіяляйнэр разьбіўся 8 студзеня неўзабаве пасьля вылету са сталіцы Ірана Тэгерана. У выніку авіякатастрофы загінулі 176 чалавек - усе, хто быў на борце. Боінг 737-800, які належыць Міжнародным авіякампаніям Украіны (МАУ), ляцеў зь Міжнароднага аэрапорта Імама Хамэйні ў Тэгеране.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/9

3/9

4/9Дадзеныя адсочваньня палётаў паказваюць ўкраінскі авіяляйнэр ў Іране неўзабаве пасьля ўзьлёту паблізу Тэгерана 8 студзеня
Украінскі авіяляйнэр разьбіўся 8 студзеня неўзабаве пасьля вылету са сталіцы Ірана Тэгерана. У выніку авіякатастрофы загінулі 176 чалавек - усе, хто быў на борце. Боінг 737-800, які належыць Міжнародным авіякампаніям Украіны (МАУ), ляцеў зь Міжнароднага аэрапорта Імама Хамэйні ў Тэгеране.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/9

6/9

7/9

8/9

9/9

Previous slide
Next slide
Самалёт Boeing 737-800 NG (рэйс PS752, рэгістрацыйны нумар UR-PSR) вылецеў каля 6.10 8 студзеня маршрутам Тэгеран — Кіеў, зьнік з радараў празь некалькі хвілінаў пасьля ўзьлёту.
Усе на борце загінулі. На борце было 167 пасажыраў, а таксама9 чальцоў экіпажу. Авіякампанія МАУ апублікавала сьпісы загінулых пасажыраў і чальцоў экіпажу.
Сярод загінулых у катастрофе былонайбольш грамадзян Ірану (82 чалавекі) і Канады (63 чалавекі),а таксама 11 грамадзян Украіны (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажу), 10 грамадзян Швэцыі, 4 — Аўганістану, 3 — Нямеччыны і 3 — Вялікай Брытаніі, паведаміў міністар замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка.
Паводле папярэдніх зьвестак іранскага боку, самалёт разьбіўся з тэхнічных прычынаў, якія прывялі да аварыі рухавіка. МАУ перадавала, што цяпер у Іране вэрсіі тэракту або ракетнай атакі выключаюцца, але пазьней выдаліла гэты сказ з прэс-рэлізу. У інтэрнэце ж распаўсюджваюцца розныя чуткі пра магчымую сувязь катастрофы з канфліктам Ірану і ЗША — ніякіх афіцыйных заяваў пра такую сувязь не было. Расьсьледаваньне маюць правесьці ўлады Ўкраіны і Ірану, кампанія Boeing. МАУ супрацоўнічае з украінскімі ўладамі, каб высьветліць прычыны катастрофы.
Самалёт быў выраблены ў 2016 годзе, атрыманы МАУ непасрэдна з заводу Boeing, апошні раз прайшоў плянавае тэхнічнае абслугоўваньне 6 студзеня 2020 году. МАУ заяўляе, што гарантуе спраўнасьць сваіх самалётаў і высокую кваліфікацыю пілётаў.