Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран атакаваў ракетамі вайсковыя базы ЗША ў Іраку


Напад Ірана на вайсковую базу ЗША ў Іраку.
Напад Ірана на вайсковую базу ЗША ў Іраку.

Празь некалькі гадзін пасьля пахаваньня іранскага генэрала Касэма Сулеймані, забітага ў выніку авіяўдару ЗША 3 студзеня, Іран зрабіў атаку ў адказ на амэрыканскія вайсковыя аб’екты ў Іраку.

8 студзеня Тэгеран запусьціў больш за дзесяць балістычных ракет з тэрыторыі Ірану ў напрамку як мінімум двух ірацкіх вайсковых базаў, на якіх разьмяшчаюцца войскі ЗША, паведамілі ўвечары ў аўторак у Пэнтагоне.

ЗША пачалі ацэнкі пашкоджаньняў на вайсковых базах, якія трапілі пад атаку,— Айн Асад і Эрбіл.

Іранскія ракеты ў небе Іраку
Іранскія ракеты ў небе Іраку

Іранскі ісламскі рэвалюцыйны гвардзейскі корпус узяў на сябе адказнасьць за атакі, паведамілі іранская дзяржаўная тэлевізія і дзяржаўныя інфармагенцтвы.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у Twitter, што ідзе ацэнка ўчыненай шкоды, але пакуль «усё нармальна». Паводле Fox News, што спасылаецца на прадстаўніка амэрыканскага войска ў Багдадзе, чалавечых ахвяраў атакі няма.

Фэдэральнае агенцтва авіяцыі ЗША ў аўторак абвясьціла пра забарону на палёты амэрыканскіх перавозчыкаў над Іракам, Іранам, Аманскім залівам і водамі паміж Іранам ды Саудаўскай Арабіяй. Забарона зьвязаная з ракетнымі атакамі Ірану на амэрыканскія войскі, разьмешчаныя ў Іраку, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG