Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі прэзыдэнт ня хоча ехаць на форум па Галакосту праз Пуціна


Анджэй Дуда

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, хутчэй за ўсё, не паедзе на Сусьветны форум памяці ахвяраў Галакосту, які адбудзецца ў Ізраілі. Адна з асноўных прычынаў адмовы Дуды ад паездкі палягае ў тым, што галоўным госьцем павінен быць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Афіцыйнага рашэньня па гэтым пытаньні пакуль няма, але польскаму боку не падабаецца роля, якую можа адыграць прэзыдэнт Уладзімір Пуцін падчас форуму па Галакосту. Пра гэта паведаміла «Газэта Выборча».

Прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі заявіў, што праграма мерапрыемстваў, згодна зь якой галоўным госьцем і выступоўцам будзе Ўладзімір Пуцін, будзе азначаць, што яму будзе прадстаўленая магчымасьць працягнуць выказваць ілжывыя тэзісы пра Другую сусьветную вайну, непрымальныя для польскага боку.

Пуцін у апошнія дні 2019 году некалькі разоў выказаўся аб прычынах пачатку Другой сусьветнай вайны, палітыцы Польшчы і СССР у перадваенныя гады, аб так званым пакце Молатава — Рыбэнтропа. Ён падняў гэтую тэму на прэс-канфэрэнцыі, затым на саміце СНД і на пасяджэньні калегіі Міністэрства абароны Расеі.

Пуцін, у прыватнасьці, абвінаваціў Польшчу ў супрацоўніцтве зь Нямеччынай пры падзеле Чэхаславаччыны, назваў польскага амбасадара ў Бэрліне «антысэміцкай сьвіньнёй» і фактычна апраўдаў савецкае ўварваньне ў Польшчу ў верасьні 1939 году, паўтарыўшы тэзісы савецкай прапаганды пра тое, што польскі ўрад тады фактычна не кіраваў краінай. Выказваньні Пуціна выклікалі рэзкую рэакцыю Польшчы і спрэчкі ў расейскім грамадзтве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG