Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нельга прыраўноўваць Савецкі Саюз да нацысцкай Нямеччыны» — Пуцін піша артыкул пра пакт Молатава-Рыбэнтропа 


Пакт Молатава — Рыбэнтропа, дамова аб ненападзе, падпісаная 23 жніўня 1939 году ў Маскве наркамам замежных спраў СССР В. Молатавым і міністрам замежных спраў Нямеччыны І Рыбэнтропам.
Пакт Молатава — Рыбэнтропа, дамова аб ненападзе, падпісаная 23 жніўня 1939 году ў Маскве наркамам замежных спраў СССР В. Молатавым і міністрам замежных спраў Нямеччыны І Рыбэнтропам.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што да 75-годдзя перамогі напіша артыкул пра прычыны Другой сусьветнай вайны і палітыцы СССР у перадваеннай Эўропе. На прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве ён адказаў на пытаньне аб рэзалюцыі Эўрапарлямэнту, у якой адказнасьць за разьвязваньне вайны ўскладаецца на нацысцкую Нямеччыну і Савецкі Саюз, якія заключылі так званы пакт Молатава-Рыбэнтропа.

Пуцін выклаў сваё бачаньне гістарычных падзей. Паводле яго, ён абвяргае таталітарызм, а ў Расеі быў асуджаны сталінізм і культ асобы. Аднак, на думку прэзыдэнта, нельга прыраўноўваць Савецкі Саюз да нацысцкай Нямеччыны. Па словах Пуціна, Сталін «не запляміў сябе» сустрэчамі з Адольфам Гітлерам, а эўрапейскія лідэры вялі зь ім перамовы. Пуцін згадаў пра Мюнхэнскія пагадненьні 1938 году, заявіўшы, што лідэры Вялікабрытаніі і Францыі «падзялілі Чэхаславаччыну», і нагадаў пра тое, што войскі Польшчы тады занялі Цешынскую вобласьць.

Падпісаньне дамовы аб ненападзе зь Нямеччынай Пуцін патлумачыў неабходнасьцю, заявіўшы, што СССР дамовіўся зь Гітлерам апошнім з краінаў Эўропы. Пуцін прызнаў факт існаваньня сакрэтных пратаколаў паміж СССР і Нямеччынай і тое, што савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Польшчы, аднак сказаў, што яны зрабілі гэта, калі польскі ўрад страціў кантроль над тэрыторыяй і «знаходзіўся ў раёне румынскай мяжы». Па словах Пуціна, дзякуючы таму, што савецкія войскі ўвайшлі ў Польшчу, немцы сышлі з узятага імі Брэст-Літоўску.

Пуцін заявіў, што працуе з архіўнымі дакумэнтамі. Калі і дзе выйдзе яго артыкул — невядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG