Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта была стральба на паразу»: 8 гадоў таму ў Казахстане расстралялі мітынг нафтавікоў. ВІДЭА


Спэцназ на плошчы Жанаазэну два дні пасьля расстрэлу пратэсту нафтавікоў

16 сьнежня 2011 году ў казахстанскім горадзе Жанаазэн спэцназаўцы адкрылі агонь па бяззбройных жыхарах. Пацярпелі ўдзельнікі страйку нафтавікоў і выпадковыя людзі.

Улады сьцьвярджалі, што паліцыя страляла «абараняючыся», пакуль у сацсетках не зьявіліся відэазапісы таго, як пратэстоўцы ўцякаюць ад узброеных людзей у форме, а тыя страляюць па іх на паразу.

«Шквал агню быў літаральна па ўсіх людзях. Гэта была не стральба ў паветра, не стральба кудысьці ў ногі, гэта была стральба на паразу», — сказаў тэлепраекту Радыё Свабода «Настоящее время» праваабаронца Галым Агелеўаў, які ў 2013 годзе зьняў фільм пра падзеі 16 снежня 2011 году, а таксама пра тое, што ім папярэднічала і што адбывалася пазьней. Зь ім пагадзіліся пагутарыць жыхары гораду, таму што Агелеўаў бываў у Жанаазэне і пісаў пра страйк яшчэ да расстрэлу.

Паводле афіцыйных зьвестак, у Жанаазэне загінулі 16 чалавек, каля сотні пацярпелі. Жыхары гораду і праваабаронцы казалі, што колькасьць ахвяраў можа быць у некалькі разоў большая. Але ў Жанаазэне спачатку абвясьцілі рэжым надзвычайнага становішча, а потым сотні мужчын усіх узростаў прайшлі праз затрыманьні і зьбіцьцё ў паліцыі. 37 чалавек, у тым ліку ўдзельнікаў страйку нафтавікоў, асудзілі на рэальныя і ўмоўныя тэрміны. Пяць паліцыянтаў і начальнік ізалятара, дзе катавалі людзей, таксама былі асуджаныя за перавышэньне паўнамоцтваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG