Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекі ад ціску. Прымаць раніцай ці вечарам?


Гішпанскія мэдыкі правялі маштабны экспэрымэнт з удзелам больш за 19 000 чалавек, каб высьветліць, калі лепш прымаць лекі ад гіпэртаніі. Пры вынікі інфармуе амэрыканскі бізнэс-партал marketwatch.com

Лекары сачылі за 19 084 пацыентамі, якія прымалі лекі для нармалізацыі ціску раніцай або вечарам, на працягу шасьці гадоў.

Аказалася, што тыя, хто прымае лекі перад сном, здольныя лепш кантраляваць свой стан і маюць значна меншую рызыку сьмерці або захворваньняў, зьвязаных з сэрцам або сасудамі ў параўнаньні з тымі, хто бярэ лекі раніцай.

Агульная выніковая статыстыка экспэрымэнту:

  • Пацыенты, якія прымаюць лекі перад сном, на 45% зьнізілі рызыку сьмерці ад сардэчных прыступаў, інфарктаў, інсультаў, сардэчнай недастатковасьці або ад патрэбы правядзеньня працэдуры разблякаваньня звужаных сасудаў у параўнаньні з тымі, хто прымае лекі ад ціску раніцай.

Статыстыка ў справе канкрэтных хваробаў:

  • Рызыка сьмерці ад праблем з сэрцам або крывяноснымі сасудамі зьнізілася на 66%.
  • Рызыка каранарнай рэваскулярызацыі (разблякаваньня звужаных сасудаў) зьнізілася на 40%.
  • Сардэчнай недастатковасьці зьменшылася на 42%.
  • Рызыка інсульту — на 48%.

Камэнтар аўтараў

Адзін з аўтараў новага дасьледаваньня Рамон Герміда, дырэктар лябараторыі біяінжынэрыі і хронабіялёгіі ва ўнівэсытэце Віга ў Гішпаніі, сказаў, што рэкамэндацыя лекараў прымаць лекі ад ціску раніцай грунтавалася на памылковай мэце зьнізіць ранішнія ўзроўні артэрыяльнага ціску.

Яшчэ адна прычыны прыёму раніцай — сьцьвярджэньне вытворцаў, што лек можа дзейнічаць і на наступны дзень пасьля прыёму.

Пабочная выснова і рэкамэндацыя аўтараў — прафіляктычны прыём статынаў у раньнім дарослым узросьце.

  • Статыны — гэта лекі, якія зьніжаюць узровень халестэрыну ў крыві. Іх асабліва важна прымаць тым, хто мае высокі ўзровень халестэрыну або генэтычную схільнасьць да высокага халестэрыну.
  • Лекары кажуць, што статыны — значна больш эфэктыўныя, чым заняткі спортам і здаровае харчаваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG