Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найгоршая ежа для тых, хто мае высокі ціск


Ёсьць прадукты, якія асабліва шкодзяць здароўю нашых судзінаў. Адмова ад іх можа зьменшыць або прадухіліць высокія крывяны ціск. Пра гэта на сайце harecare. com піша Алівія Дэлонг.

Калі ў вас высокі крывяны ціск, вы, верагодна, ведаеце, што прадукты, якія вы спажываеце (або не спажываеце), могуць паўплываць на крывяны ціск. Але ня ўсе з нас ведаюць, наколькі важную ролю адыгрывае рацыён.

Большасьць выпадкаў высокага крывянога ціску ў ЗША клясыфікуецца як гіпэртанічная хвароба, — кажа кардыёляг Робэрт Бэнэт з Каліфорніі. — Гэта азначае, што мы ня бачым відавочных прычын хваробы. Але мы лічым, што большасьць выпадкаў зьвязаныя з ладам жыцьця, у прыватнасьці, з рацыёнам.

Амэрыканская Асацыяцыя Сэрца (AHA) рэкамэндуе дыету, багатую на садавіну, гародніну, суцэльнае збожжа, нятлустае мяса і рыбу, каб трымаць крывяны ціск у здаровым дыяпазоне.

Але ёсьць пэўныя прадукты, якія могуць павышаць артэрыяльны ціск у большай ступені, чым іншыя. Вось яны:

Натрый (соль)

Дыета з высокім утрыманьнем натрыю шкодная для сэрца. AHA рэкамэндуе людзям спажываць ня больш за 1500 міліграмаў (менш ¾ чайнай лыжкі) солі ў дзень для здаровага ўзроўню крывянога ціску. Але большасьць з нас зьядае кожны дзень каля 3400 міліграмаў — у два разы больш чым, рэкамэндаваная порцыя.

Большасьць солі мы атрымліваем ад апрацаваных, расфасаваных прадуктаў або ежы ў рэстаранах і сталоўка

Адкуль яна бярэцца? «Большасьць натрыю, прынамсі 75%, мы атрымліваем, ад апрацаваных, расфасаваных прадуктаў або ежы ў рэстаранах і сталоўках», — кажа Бэнэт. Гэта прыгатаванае мяса, кансэрваваныя супы, піца, хлеб, булачкі і макаронныя стравы.

Але тыя, хто есьць натуральныя прадукты (гэта значыць неапрацаваныя) — выбралі самы правільны і лёгкі шлях, каб скараціць спажываньне солі.

Соль можна замяніць сьвежымі травамі і спэцыямі, часнаком, цытрусавымі або воцатам. Яны могуць палепшыць смак і водар прадуктаў і дапамогуць адставіць сальніцу ўбок.

Дададзеныя цукры

Дададзеныя цукры ня маюць пажыўнай каштоўнасьці, але дадатковыя калёрыі могуць лёгка прывесьці да павелічэньня вагі. Залішняя вага або атлусьценьне прымушаюць сэрца больш цяжка працаваць, павялічваючы рызыку высокага крывянога ціску.

Да таго ж, лішак цукру, нават калі вы ня маеце залішняй вагі, павышае ўзровень шкодных для арганізму трыгліцэрыдаў.

AHA рэкамэндуе ня больш за 100 калёрый дададзенага цукру (6 чайных лыжак) для большасьці жанчын і 150 калёрый (9 чайных лыжак) для мужчын у дзень.

Безалькагольныя напоі, цукеркі, салодкія кашы, дэсэрты і фруктовыя напоі зьяўляюцца агульнымі харчовымі крыніцамі дададзеных цукроў

Безалькагольныя напоі, цукеркі, салодкія кашы, дэсэрты і фруктовыя напоі зьяўляюцца агульнымі харчовымі крыніцамі дададзеных цукроў.

Доктар Бэнэт кажа, што газаваныя напоі — адна з найгоршых крыніц. Мы даем людзям пару пляшак газіроўку і адразу назіраем, як падскоквае крывяны ціск, сьцьвярджае ён.

Сёньня ў харчовай прамысловасьці выкарыстоўваецца вялікі спэктар дададзеных цукроў, якія дадаюцца ў апрацаваныя прадукты. Чытайце этыкеткі і шукайце назвы — мальтозу, цукрозу, фруктозу, кукурузны сыроп, патаку, трысьняговы цукар і цукар-сырэц. Гэта ўсё дададзеныя цукры, якіх трэба пазьбягаць або хаця б зьмяншаць іх спажываньне.

Іншы спосабы скараціць спажываньне дададзеных цукроў — пазбавіцца ад цукру наогул. Лепш выкарыстоўваць садавіну, напрыклад, клубніцы і бананы, каб падсаладзіць кашу і аўсяныя шматкі. Тут таксама варта экспэрымэнтаваць са спэцыямі, такімі як карыца і імбір, водар якіх дапаможа адмовіцца ад цукру.

Алькаголь

У той час як умеранае спажываньне алькаголю можа зьнізіць узровень стрэсу і крывяны ціск, празьмернае спажываньне мае супрацьлеглы эфэкт.

Ад аднаго да двух келіхаў віна ў дзень для мужчын і адзін келіх для жанчын лічыцца ўмераным спажываньнем. Адзін келіх віна прыраўноўваецца да куфля піва або да 50 грамаў моцнага алькаголю.

Празьмернае спажываньне алькаголю павялічвае рызыку разьвіцьця высокага крывянога ціску, алькагалізму, інсульту і атлусьценьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG