Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве завялі крымінальную справу з прычыны шоў, дзе дзеці размаўляюць з геямі


Намесьнік старшыні Дзярждумы Пётр Талстой
Намесьнік старшыні Дзярждумы Пётр Талстой

Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару ў дачыненьні да непаўналетніх з прычыны відэароліку, у якім дзеці задаюць пытаньні гею. Ўсіх удзельнікаў здымак выклікалі ў паліцыю, а маці дваіх дзяцей пагражалі пазбаўленьнем бацькоўскіх правоў. Пра гэта ў суботу паведаміла каардынатарка праваабарончай арганізацыі «Правозащита Открытки» Валянціна Дзехцярэнка.

У верасьні расейскія СМІ паведамілі, што намесьнік старшыні Дзярждумы Пётр Талстой накіраваў запыты ў МУС і «Роскомнадзор». Ён папрасіў праверыць youtube-канал Real Talk з прычыны разьмешчаных там выпускаў ток-шоў Slivki Kids. У двух зь іх дзеці размаўляюць з прадстаўнікамі ЛГБТ, гераіня яшчэ адной сэрыі — былая порнаакторка. Талстой назваў гэта амаральным і этычна недапушчальным.

Пры канцы кастрычніка стала вядома, што на арганізатара здымак склалі адміністрацыйны пратакол аб прапагандзе нетрадыцыйных сэксуальных адносінаў сярод непаўналетніх. Тады ж паведамлялася, што паліцыя праверыць відэаролікі на прыкметы такіх крымінальных артыкулаў, як распусныя дзеяньні і ўцягваньне непаўналетняга ў дзеяньні, што ўяўляюць небясьпеку для яго жыцьця.

Каардынатарка арганізацыі «Правозащита Открытки» падкрэсьлівае, што ў саміх бацькоў дзяцей, якія ўдзельнічалі ў шоў, няма ніякіх прэтэнзій да арганізатараў здымак. Па словах праваабаронцы, ёсьць вэрсія, што нехта зь іх даў паказаньні пад ціскам. Вядома, што да дзьвюх маці прыходзілі прадстаўнікі органаў апекі.

30 чэрвеня 2013 году прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, які забараняе «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх». Яго парушэньне пагражае штрафам. Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў гэты закон дыскрымінацыйным.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG