Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: з 2017 году празь перасьлед ЛГБТ Чачню пакінулі 125 чалавек


Ілюстрацыйнае фота

З пачатку 2017 году з прычыны перасьледу прадстаўнікоў ЛГБТ Чачні пакінулі 125 чалавек. Пра гэта выданьню «Коммерсантъ» расказалі актывісты Расейскай ЛГБТ-сеткі. Паводле іхных зьвестак, ад 49 чалавек праваахоўныя органы дамагаліся прызнаньня ў нетрадыцыйнай арыентацыі і патрабавалі інфармацыю пра знаёмых.

37 затрыманых паведамілі праваабаронцам пра катаваньні і працяглае ўтрыманьне пад вартай. Многія сваякі і партнэры прадстаўнікоў ЛГБТ пакінулі тэрыторыю рэспублікі з прычыны пагроз. Частка зь іх ужо пакінула Расею, іншых зьбіраюцца эвакуяваць.

У Расейскай ЛГБТ-сетцы выказалі занепакоенасьць адмовай расейскіх уладаў прызнаваць факт перасьледу геяў у Чачні. Расейскі прадстаўнік на нядаўнім пасяджэньні Камітэту супраць катаваньняў ААН заявіў, што паведамленьні пра ўжываньне гвалту да людзей нетрадыцыйнай арыентацыі не пацьвердзіліся.

Чачэнскія ўлады раней заяўлялі, што ў рэспубліцы няма ні перасьледу ЛГБТ, ні саміх геяў.

Перасьлед геяў у Чачні: «Ім не патрэбныя жывыя сьведкі»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG