Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта нам вывучаць сваю паходку


Навукоўцы задумаліся на індывідуальнымі асаблівасьцямі паходкі кожнага чалавека і вырашылі вывучыць яе сувязь з магчымымі хваробамі. Аб нядаўнім дасьледаваньні на гэтую тэму піша газэта The New York Times.

Чалавечая індывідуальнасьць выяўляецца ў шматлікіх дробязях — асабліва ў тых, якія мы ня можам сьвядома кантраляваць. Адной з такіх рысаў для кожнага чалавека зьяўляецца ягоная паходка.

Ёсьць шмат фактараў, якія могуць гэтую паходку троху зьмяніць — гэта могуць быць і мазалі, і асаблівасьць абутку, і нейкае парушэньне, якое б прывяло да кульганьня.

Тым ня менш, навукоўцы даўно ўжо падазраюць, што існуюць і нейкія менш відавочныя «патэрны» хадзьбы, нешта, што задае кожнаму чалавеку свой унікальны рытм скарачэньня мышц.

Ход экспэрымэнту

Дасьледаваньне навукоўцаў з Францыі і Аўстраліі было апублікавана ў Journal of Applied Physiology у гэтым месяцы — у ім навукоўцы спрабуюць даведацца, ці сапраўды існуе нейкі ўстойлівы ўнікальны рух мышцаў пры хадзьбе.

Для гэтага навукоўцы набралі групы з 80 здаровых мужчын і жанчын рознага фізычнага стану і запрасілі іх у лябараторыю. Там добраахвотнікам прапанавалі сесьці на ўсталяваныя ровары-трэнажоры, якія былі наладжаны такім чынам, каб стыль язды ў удзельнікаў быў аднолькавы. На васьмі цягліцах ног удзельнікаў былі прымацаваныя датчыкі.

Добраахвотнікі на працягу 90 сэкундаў круцілі пэдалі, пасьля яшчэ 90- сэкундаў беглі на бегавой дарожцы. Празь некалькі дзён яны вярнуліся ў лябараторыю і паўтарылі тыя дзеяньні.

Атрыманыя дадзеныя былі апрацаваныя пра дапамозе праграмы, блізкай па сваіх парамэтрах да штучнага інтэлекту. Праграма была азнаёмленая з атрыманымі падчас першага дадзенымі. А пасьля другога этапу ў 90% выпадкаў беспамылкова вызначыла канкрэтнага ўдзельніка, калі ёй ананімна задавалі атрыманыя падчас экспэрымэнту дадзеныя.

Падсумаваньне

Гэта сьведчаць аб тым, што людзі маюць своеасаблівыя ўстойлівыя спосабы выкарыстаньня сваіх цягліцаў, — сказаў Франсуа Гюг, прафэсар Ўнівэрсытэту Нанта і адзін з кіраўнікоў дасьледаваньня.

Гэтыя веды могуць паспрыяць разьвіцьцю робататэхнікі, імплянтацыі, фізіятэрапіі і распрацоўцы індывідуальных практыкаваньняў для спартоўцаў.

Акрамя гэтага, алкрыцьцё магло б дапамагчы выяўляць на раньніх этапах некаторыя хваробы і траўмы.

Доктар Франсуа Гюг разам з калегамі ўжо шукае сувязь паміж індывідуальнымі мадэлямі актывацыі цягліцаў і праблемамі з ахілавым сухажыльлем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG