Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усяго адно практыкаваньне, якое працягвае жыцьцё


Аглядальнік парталу sharecare. com Патрык Саліван піша, што ёсьць адно хуткае практыкаваньне, якое дапаможа нам пражыць даўжэй нават тады, калі мы будзем рабіць яго ўсяго некалькі хвілін у дзень.

Магічнае практыкаваньне

Што б вы сказалі, калі б даведаліся, што існуе практыкаваньне, якое можна рабіць усяго дзьве гадзіны ў тыдзень, і ў выніку пражыць на тры гады даўжэй?

Такое практыкаваньне ёсьць. Гэта бег.

Для гэтага не патрэбныя спэцыяльныя трэнажоры або дарагія асабістыя трэнэры. Усё, што трэба зрабіць, гэта пачаць бегаць.

Рэгулярны бег, нават усяго некалькі хвілін у дзень, дапаможа зрабіць наш біялягічны ўзрост маладзей за рэальны, «пашпартны».

Той, хто пакідае кіляграмы на асфальце, жыве даўжэй

У сакавіку 2017 году ў часопісе Progress in Cardiovascular Diseases былі апублікаваныя вынікі буйнога дасьледаваньня. Яго аўтары прааналізавалі дадзеныя больш чым 55 тысяч чалавек і вынікі іншых буйных дасьледаваньняў.

людзі, якія робяць прабежкі, маюць на 30% меншую рызыку заўчаснай сьмерці ў параўнаньні з тымі, хто наагул не займаецца фізычнымі практыкаваньням

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што бег дае больш пераваг для здароўя і працягласьці жыцьця, чым іншыя віды фізычнай актыўнасьці.

Аказалася, што людзі, якія робяць прабежкі, маюць на 30% меншую рызыку заўчаснай сьмерці ў параўнаньні з тымі, хто наагул не займаецца фізычнымі практыкаваньнямі. А тыя, хто займаўся іншымі відамі фізычнай актыўнасьці, але ня бегам, мелі толькі на 12% меншую рызыку заўчаснай сьмерці.

Людзі ж, якія бегалі і займаліся іншымі відамі фізычнай актыўнасьці, наагул мелі на 43% меншую рызыку заўчаснай сьмерці ў параўнаньні з фізычна пасіўнымі.

Навукоўцы зрабілі выснову, што бегуны падаўжаюць сваё жыцьцё ў сярэднім на 3,2 года.

Усяго некалькі хвілін у дзень

Удзельнікі згаданага дасьледаваньня бегалі ў сярэднім дзьве гадзіны на тыдзень. Гэта значна менш, чым агульнапрынятая норма памяркоўнай фізычнай актыўнасьці ў 150 хвілін на тыдзень.

Навукоўцы зрабілі выснову, што 1 гадзіна бегу дадае чалавеку 7 дадатковых гадзінаў жыцьця.

У 2014 годзе ў часопісе Journal of the American College of Cardiology былі апублікаваныя вынікі іншага буйнога дасьледаваньня. Яго аўтары выказалі здагадку, што нават 5 або 10 хвілін павольнага бегу ў дзень значна зьніжаюць рызыку дачаснай сьмерці ад любой прычыны, асабліва ад сардэчна-судзінных хваробаў.

Вядома, тыя, хто займаецца бегам, агулам вядуць больш здаровы лад жыцьця, напрыклад, ня паляць. Але нават з папраўкай на гэтыя фактары аказалася, што бегуны усё ж выходзяць на першае месца па працягласьці жыцьця.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG