Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Бэльгіі ўпершыню ўзначаліць жанчына


Сафі Вільмэс
Сафі Вільмэс

Міністарка ў справах бюджэту Сафі Вільмэс зьменіць на пасадзе выканаўцу абавязкаў бэльгійскага прэм’ера Шарля Мішэля, абранага старшынёй Эўрапейскай рады, паведамляе Deutsche Welle.

Кароль Бэльгіі Філіп 27 кастрычніка прызначыў выканаўцай абавязкаў прэмʼер-міністра краіны Сафі Вільмэс, міністарку ў справах бюджэту і дзяржслужбы Бэльгіі. Яна стала першай жанчынай, якая ўзначаліла ўрад каралеўства.

Вільмэс зьменіць на гэтай пасадзе лідэра партыі «Рэфарматарскі рух» Шарля Мішэля. Ён быў абраны старшынёй Эўрапейскай рады і пачне выконваць свае абавязкі з 1 сьнежня.

Сафі Вільмэс належыць да палітыкаў-лібэралаў.

У сьнежні 2018 году ў Бэльгіі пачаўся ўрадавы крызіс. Кансэрватыўная нацыяналістычная партыя «Новы флямандзкі альянс» выйшла з кіроўнай кааліцыі з прычыны рознагалосьсяў з кіраўніком ураду ў пытаньні міграцыйнага пакту ААН. Пасьля гэтага ў краіне ўзьнік урад меншасьці, вымушаны абапірацца на галасы апазыцыі ў парлямэнце. Прашэньне Шарля Мішэля аб адстаўцы, пададзенае тады ж, прыпыніў кароль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG