Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайскі кароль пазбавіў тытулу сваю фаварытку за спробы стаць каралевай


Генэрал Сінінат Вонгваджырапакды, афіцыйная спадарожніца (каралеўская кансортка) караля Тайлянду, у вайсковым самалёце
Генэрал Сінінат Вонгваджырапакды, афіцыйная спадарожніца (каралеўская кансортка) караля Тайлянду, у вайсковым самалёце

Кароль Тайлянду Маха Вачыралангкон (Рама Х) пазбавіў афіцыйнага тытулу «каралеўская кансортка» сваю спадарожніцу Сінінат Вонгваджырапакды за «неадпаведныя паводзіны і неляяльнасьць».

Як паведамляюць міжнародныя СМІ, у заяве каралеўскага двара гаворыцца таксама, што Вонгваджырапакды была залішне «амбіцыйная» і «спрабавала ўзьняць сябе да статусу каралевы».

Каралеўская спадарожніца Сінінат Вонгваджырапакды раней насіла званьне генэрал-маёра і была вайсковым пілётам.

Сінінат Вонгваджырапакды стала першай жанчынай за апошнія 100 гадоў, якой прысвоілі тытул каралеўскай кансорткі ў Тайляндзе. Гэты тытул яна атрымала ў ліпені 2019 году, праз два месяцы пасьля таго, як кароль Рама Х ажаніўся чацьвёрты раз — з Сутхідай Тычай, камандзірам каралеўскай службы бясьпекі, якая да шлюбу з каралём была стуардэсай. Манарх прысвоіў сваёй чацьвёртай жонцы тытул каралевы.

Раней кароль Маха Вачыралангкон жаніўся тройчы і тройчы разводзіўся. Ягонай першай жонкай была прынцэса Мом Луанг Соамсавалі Кітыякара, якая нарадзіла яму сына. Другой жонкай стала акторка Ювадхідой Полпрасет, якая нарадзіла ад караля чатырох сыноў і дачку. Трэцяй жонкай была Срырасьмі Акхарапхонгпрыча, якая таксама нарадзіла каралю сына.

67-гадовы Маха Вачыралангкон (Рама X), адзіны сын караля Пхуміпона Адульядэта, узышоў на тайскі трон у сьнежні 2016 году, пасьля сьмерці бацькі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG