Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў прапанавала сабраць 50 тысяч подпісаў за вяртаньне ордэна Каліноўскага


Тату з партрэтам Кастуся Каліноўскага, ілюстрацыйнае фота

Палата прадстаўнікоў адказала на пэтыцыю аб вяртаньні ў сьпіс дзяржаўных узнагародаў ордэна Кастуся Каліноўскага, які скасавалі ў 2004 годзе.

Трэба сабраць 50 тысяч подпісаў, каб пэтыцыя набыла заканадаўчую ініцыятыву, напісаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Цупрык.

Колькі подпісаў сабралі? 386.

Што было раней? Аднавіць ордэн Каліноўскага таксама прапаноўвала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

Кастусь Каліноўскі — адзін зь лідэраў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, які стаў нацыянальным героем беларусаў, літоўцаў і палякаў.

Ордэн Кастуся Каліноўскага быў афіцыйнай узнагародай Беларусі з 1996 па 2004 год. Узнагароду маглі атрымаць грамадзяне:

  • за самаадданы ўчынак, мужнасьць і адвагу, выяўленыя пры выратаваньні людзей, спыненьні злачынных замахаў на іх жыцьцё; за адвагу, выяўленую ўва ўмовах падвышанай небясьпекі пры ахове грамадзкага парадку, абароне дзяржаўнай уласнасьці, пры затрыманьні злачынцаў і выкрыцьці злачынных групаў;
  • за мужнасьць і трываласьць, выяўленыя падчас стыхійных бедзтваў, пажараў, аварыяў, катастрофаў і іншых надзвычайных абставін, у выніку чаго папярэджаная пагроза жыцьцю і здароўю людзей або выратаваныя значныя матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасьці;
  • за іншыя самаадданыя дзеяньні, зьвязаныя з выкананьнем воінскага, грамадзянскага або службовага абавязку і спалучаныя з рызыкай для жыцьця.

Пасьмяротна прадставілі да ўзнагароды ў 2002 годзе старшую судовую выканаўцу з Рагачова Натальлю Камарову за «ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў, значны ўнёсак у забесьпячэньне законнасьці і правапарадку».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG