Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Анісім падрыхтавала законапраект аб ордэне Каліноўскага

абноўлена

Кастусь Каліноўскі на літаграфіі з сэрыі «Славутыя асобы Беларусі». Аўтары: Ляілея Варэца, Валянцін Варэца
Кастусь Каліноўскі на літаграфіі з сэрыі «Славутыя асобы Беларусі». Аўтары: Ляілея Варэца, Валянцін Варэца

На тле абмеркаваньня перапахаваньня Кастуся Каліноўскага дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім вырашыла прапанаваць Савету міністраў разглядзець праект закону аб аднаўленьні ордэна імя Каліноўскага.

Тэкст ліста з праектам яна цалкам разьмясьціла на Facebook. Ордэнам прапануецца ўзнагароджваць:

  • за асаблівыя заслугі ў зацвярджэньні і абароне дзяржаўнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, ва ўмацаванні абароназдольнасці і бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  • за значны ўклад у развіццё дэмакратыі і сацыяльнага прагрэсу, правядзенне сацыяльна-эканамічных і палітычных рэформаў, актыўную дзейнасць па абароне правоў і свабод чалавека.
  • Ордэн Кастуся Каліноўскага носіцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна "За асабістую мужнасць

На момант публікацыі амаль 280 чалавек падпісаліся пад пэтыцыяй за аднаўленьне ордэну Каліноўскага на сайце Petitions.by.Подпісы накіруюць у Палату прадстаўнікоў.

Ордэн Кастуся Каліноўскага быў афіцыйнай узнагародай Беларусі з 1996 па 2004 год. Узнагароду маглі атрымаць грамадзяне:

  • за самаадданы ўчынак, мужнасьць і адвагу, выяўленыя пры выратаваньні людзей, спыненьні злачынных замахаў на іх жыцьцё; за адвагу, выяўленую ўва ўмовах падвышанай небясьпекі пры ахове грамадзкага парадку, абароне дзяржаўнай уласнасьці, пры затрыманьні злачынцаў і выкрыцьці злачынных групаў;
  • за мужнасьць і трываласьць, выяўленыя падчас стыхійных бедзтваў, пажараў, аварыяў, катастрофаў і іншых надзвычайных абставін, у выніку чаго папярэджаная пагроза жыцьцю і здароўю людзей або выратаваныя значныя матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасьці;
  • за іншыя самаадданыя дзеяньні, зьвязаныя з выкананьнем воінскага, грамадзянскага або службовага абавязку і спалучаныя з рызыкай для жыцьця.

У 2002 годзе да ўзнагароды пасьмяротна прадставілі старшую судовую выканаўцу з Рагачова Натальлю Камарову за «ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў, значны ўнёсак у забесьпячэньне законнасьці і правапарадку».

7 пытаньняў і адказаў пра Кастуся Каліноўскага

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG