Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падтрымаў стварэньне беларускага ІТ-унівэрсытэту


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вышэйшую навучальную ўстанову са спэцыяльнасьцямі ў сфэры высокіх тэхналёгій маюць стварыць у Беларусі да новага навучальнага году, сказаў журналістам 14 кастрычніка першы намесьнік прэм’ер-міністра Аляксандар Турчын пасьля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, піша БелТА.

Праект нарматыўнага прававога акта, які будзе рэгуляваць дзейнасьць ВНУ, плянуюць бліжэйшым часам унесьці на разгляд Аляксандра Лукашэнкі. Ён падтрымаў прапанову аб стварэньні ІТ-унівэрсытэту.

Заснавальнікамі ВНУ выступяць Парк высокіх тэхналёгій, унівэрсытэты БДУ і БДУІР, а таксама буйныя кампаніі — рэзыдэнты ПВТ. Якую назву атрымае ВНУ, пакуль невядома, але Лукашэнка запатрабаваў, каб у сьвеце яна абавязкова асацыявалася з краінай.

Паводле Турчына, мяркуецца, што першапачаткова прымаць на навучаньне будуць каля 180 абітурыентаў. Навучаньне будзе платнае, безь бюджэтнага фінансаваньня, але для падтрымкі адоранай моладзі плянуюць распрацаваць сыстэму грантаў.

У новай ВНУ будуць рыхтаваць кадры не для пэўных кампаній і ня толькі для IT-галіны, а ў цэлым для краіны, бо «нам гэтыя спэцыялісты будуць патрэбныя ў кожнай сфэры», падкрэсьлілі ва ўрадзе.

Рэгуляваньне працэсу лічбавізацыі зьбіраюцца ўскласьці на Міністэрства сувязі і інфарматызацыі — праз гэта ведамству зьбіраюцца прыдумаць новую назву (якую, яшчэ ня вырашана).

Сам Лукашэнка знаёмы са словам «лічбавізацыя» прынамсі з 2017 году. У красавіку 2019-га пасьля «дэбатаў зь яйкагаловымі» ў Парку высокіх тэхналёгій ён казаў:

«Ня трэба перад сабой, як штору, вывешваць гэтую лічбавізацыю ды іншыя паняцьці, мацерныя і нямацерныя».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG