Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафэсар права ці мэдыямагнат: у Тунісе абіраюць прэзыдэнта


Мэдыямагнат Набіль Каруі (зьлева) і прафэсар права Каіс Сайед
Мэдыямагнат Набіль Каруі (зьлева) і прафэсар права Каіс Сайед

На пасаду прэзыдэнта Туніса прэтэндуюць прафэсар права і мэдыямагнат, у другі тур не прайшлі прэм’ер-міністар і міністар абароны. Адзін з кандыдатаў толькі што вызваліўся з-за кратаў, паведамляе ВВС.

У Тунісе 13 кастрычніка праходзіць другі тур датэрміновых выбараў прэзыдэнта краіны.

На вышэйшую дзяржаўную пасаду прэтэндуюць незалежны кандыдат, прафэсар канстытуцыйнага Каіс Сайед і мэдыямагнат, лідэр партыі «Сэрца Туніса» Набіль Каруі. Апошні некалькі дзён таму вызваліўся з-пад арышту, яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў, а таксама ў адмываньні грошай.

Саід і Каруі падчас першага вераснёўскага тура выбараў апярэдзілі 24 іншых кандыдатаў, у тым ліку прэм’ер-міністра і міністра абароны Туніса, паколькі выбарнікі паказалі сваё расчараваньне застойнай эканомікай, высокім беспрацоўем і нізкай якасьцю дзяржаўных паслуг. У першым туры Сайед набраў 18,4 адсоткаў галасоў выбарнікаў, Каруі — 15,6 адсоткаў.

Усяго ў Тунісе пражываюць каля 11 млн чалавек, правам голасу валодаюць каля 7 мільёнаў. Прэзыдэнта ў Тунісе абіраюць на пяцігадовы тэрмін.

Датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары ў Тунісе былі прызначаныя пасьля сьмерці ў ліпені 92-гадовага прэзыдэнта Бэжы Каід ас-Сэбсі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG