Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран вызваліў захоплены брытанскі танкер


Брытанскі танкер «Stena Impero», захоплены іранскімі ўладамі ў ліпені, раніцай 27 верасьня пакінуў порт Бэндэр-Абас ў Іране і выйшаў у бок Армузскай пратокі.

Пра гэта сьведчаць дадзеныя сэрвісу MarineTraffic, які адсочвае перамяшчэньня караблёў.

23 верасьня ўлады Ірану абвясьцілі, што судна будзе адпушчана пасьля завяршэньня расьсьледаваньня супраць экіпажу.

Танкер быў пастаўлены на стаянку ў гэтым порце 19 ліпеня, пасьля таго як яго захапілі марскія сілы Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Тэгеран патлумачыў свае дзеяньні парушэньнем экіпажам судна міжнародных правілаў суднаходзтва. На борце знаходзіліся 23 члены экіпажу, у тым ліку трое расейцаў, грамадзяне Латвіі, Індыі і Філіпін.

Захоп судна абвастрыў сытуацыю на Блізкім Усходзе. Інцыдэнт адбыўся пасьля таго, як улады Гібралтару 4 ліпеня на запыт ЗША затрымалі іранскі танкер «Грэйс 1», каманду якога падазравалі ў пастаўках нафты ў Сырыю з Ірану ў абыход міжнародных санкцыяў. У сярэдзіне жніўня іранскі танкер быў вызвалены.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG