Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO заклікае Іран вызваліць экіпажы захопленых танкераў


Захоплены Іранам брытанскі танкер

Адзін з танкераў ішоў пад брытанскім сьцягам, 23 чалавекі ўтрымліваюцца пад вартай.

Саюз NATO у адмысловай заяве асудзіў захоп Іранам двух камэрцыйных судоў у Армузскім праліве і заклікаў вызваліць экіпажы. Адзін з захопленых Іранам танкераў ішоў пад брытанскім сьцягам. Вялікабрытанія рыхтуе пакет санкцый у адказ на дзеяньні Ірана. Лёндан мае намер зьвярнуцца да Эўрасаюза і ААН, каб яны таксама ўвялі абмежаваньні ў дачыненьні да Тэгерана. У лісьце на адрас Савету бясьпекі ААН Лёндан назваў захоп свайго танкера «незаконным умяшальніцтвам», паведамляе Reuters.

Нагадаем, што 19 ліпеня іранскія вайскоўцы затрымалі ў Армузскім праліве два судны Вялікабрытаніі. Адно з іх ішло пад сьцягам Лібэрыі — яго пазьней адпусьцілі. Танкер, які ішоў пад брытанскім сьцягам, разам з экіпажам з 23 чалавек застаўся ў порце Бэндэр-Аббас.

Улады Ірана заявілі, што затрымалі брытанскі танкер з-за парушэньня ім міжнароднага марскога права. Судна нібыта не адказала на сыгнал бедзтва, які паступіў з рыбалавецкай шхуны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG