Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран паведаміў, што «канфіскаваў» брытанскі танкер


Іранскі Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі паведаміў, што «канфіскаваў» брытанскі танкер Stena Impero ў Армускай пратоцы.

Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) затрымаў брытанскі нафтавай танкер, які праходзіў праз Армускую пратоку, паведамляе ў пятніцу іранскі тэлеканал «Press TV».

Танкер затрыманы за парушэньне міжнароднага марскога права, паведамляе тэлеканал.

Па дадзеных заходніх СМІ, гаворка, мяркуючы па ўсім, ідзе пра танкер Stena Impero.

Як паведамлялася раней, улады Гібралтару 4 ліпеня затрымалі танкер GRACE 1, каманду якога падазраюць у пастаўках іранскай нафты ў Сырыю ў абыход санкцыяў ЭЗ.

Чацьвёра чалавек з каманды танкера арыштаваныя. Ім ставіцца ў віну парушэнне санкцыйнага заканадаўства ЭЗ у дачыненьні да Сырыі.

У Іране паабяцалі не пакінуць без адказу гэтыя дзеяньні гібралтарскіх уладаў.

У чацвер у КВІР паведамілі, што затрымалі ў Пэрсыдзкай затоцы замежны танкер паводле падазрэньня ў кантрабандзе паліва, не ўдакладняючы, якой краіне належыць гэты танкер. СМІ меркавалі, што гэта зьніклы з радараў на выходных танкер пад сьцягам Панамы Riah, які мае пунктам прыпіскі Аб’яднаныя арабскія эміраты.

КВІР таксама ўзялі пад варту 12 членаў экіпажу танкера, іх нацыянальнасьць не паведамляецца. Паводле дадзеных іранскіх СМІ, танкер вёз паліва ад іранскіх кантрабандыстаў замежным пакупнікам.

У чацьвер агенцтва Associated Press паведаміла, што на кадрах з затрыманым за кантрабанду танкерам, апублікаваных іранскай тэлевізіяй, зазьнята зьніклае на выходных судна Riah з пунктам прыпіскі ў ААЭ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG