Лінкі ўнівэрсальнага доступу

SkyNet, дроны і выбухоўка. Пра што расказаў кіраўнік вайсковай прамысловасьці


Рэактыўная сыстэма залпавага агню «Палянэз», ілюстрацыйнае фота
Рэактыўная сыстэма залпавага агню «Палянэз», ілюстрацыйнае фота

Старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі Раман Галоўчанка пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам выступіў на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1».

У перадачы ён расказаў наступнае.

  • Ад Лукашэнкі атрыманы інструкцыі, «як разьвівацца далей і што трэба дапрацоўваць» у вытворчасьці бесьпілётнікаў. Беларусы ўжо дэманстравалі дроны, якія ўмеюць скідаць аскепкавыя гранаты, а таксама «лятучы РПГ» — процітанкавы дрон. Яны ўжо «фактычна даведзеныя да належнага стану», цяпер вывучаецца тактыка ўжываньня.
  • Супрацьдронавыя сыстэмы таксама працягваюць распрацоўваць (галоўны распрацоўнік — КБ «Радар»), адаптуюць пад патрэбы замоўнікаў, «ад аховы прыватнага жыцьця да вайсковага ўжываньня». Нядаўна завяршылі выпрабаваньне такой сыстэмы «для прадстаўнічых дэлегацый з Блізкага Ўсходу».
  • У Аршанскім раёне фармуюць «клястэр, зьвязаны з вытворчасьцю баепрыпасаў і выбуховых рэчываў», ужо ідзе вытворчасьць патронаў трох калібраў, для экспарту вырабілі мільён патронаў. На той жа пляцоўцы ля аграгарадка Вусьце ідзе рамонт і абслугоўваньне авіяцыйных ракетаў.
  • Неўзабаве Беларусь прэзэнтуе мабільныя і стацыянарныя станцыі спадарожнікавай сувязі ўласнай распрацоўкі.
  • «Для нас стратэгічна важна захаваць і разьвіць уласную сыстэму вайсковага праграмнага забесьпячэньня, якая дасьць нам упэўненасць у тым, што мы будзем у бясьпецы ў гэтым кампанэнце», а выкарыстоўваць замежныя праграмы ў сфэры абароны рызыкоўна.
  • Беларускі SkyNet (так называлі сетку зь фільмаў пра Тэрмінатара, такую ж неафіцыйную назву мае беларуская вайсковая сыстэма кіраваньня спэцапэрацыямі «Альянс») «цяпер ужо рэальнасьць» — розныя дзяржавы яднаюць сыстэмы ўзбраеньняў у «адзін замкнуты контур кіраваньня», тое ж робіць Беларусь. Сетка беларускіх вайскоўцаў, як сьцьвярджецца, дазволіць камандзірам сачыць за пульсам і ціскам байцоў, фіксаваць раненьні, адсочваць боезапас і бачнасьць праціўніка.
  • Абвінавачаньні Беларусі ў нелегальным гандлі зброяй — гэта «фэйкавыя навіны», «ніводзін з укідаў не пацьвердзіўся». У Беларусі афіцыйна прасілі прабачэньня, у тым ліку на ўзроўні ААН, за падазрэньні ў пастаўках зброі краінам пад санкцыямі і ў рэгіёны ваенных канфліктаў.
  • Санкцыі Эўразьвязу ў дачыненьні паставак зброі зь Беларусі «архаічныя і не адпавядаюць таму ўзроўню стасункаў між Беларусьсю і Эўразьвязам», але Галоўчанка спадзяецца, што ў Эўропе «сасьпела разуменьне» састарэласьці абмежаваньняў. Упершыню эмбарга ўвялі ў 2011 годзе, апошні раз яго падоўжылі сёлета да сакавіка 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG