Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Мы ў катле, у гарачым палітычным пункце»


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 23 верасьня прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Рамана Галоўчанку. На сустрэчы Лукашэнка заявіў, што пасьля разрыву дамовы аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і малой далёкасьці між Расеяй і ЗША «Беларусь апынулася ў цэнтры ўвагі».

Беларусь выступае супраць разьмяшчэньня такой зброі ў Эўропе, заявіў Аляксандар Лукашэнка, але даклад старшыні ВПК «ня трэба ўспрымаць як бразганьне зброяй».

«Гаворка ідзе пра тое, што мы, таксама знаходзячыся ў гэтым катле, гарачым палітычным пункце, ня можам не зьвяртаць увагу на гарантаваньне сваёй бясьпекі, — заявіў Лукашэнка. — Сьвет, на жаль, ня стаў больш бясьпечным. Мы гэта бачым і, вядома, павінны рабіць пэўныя захады».

Ён таксама нагадаў, што ў Беларусі стварылі ўласную ракету сярэдняй далёкасьці, а плянуюць распрацаваць яшчэ больш магутную ракету з большай далёкасьцю на аснове «той базы, што ў нас існуе, досьведу нашых партнэраў, перадусім Кітайскай Народнай Рэспублікі».

Галоўчанка ж расказаў, што экспарт прадпрыемстваў ВПК у 2019 годзе мае перавысіць 1 млрд даляраў — прыблізна такія ж лічбы былі год, два і тры гады таму, хоць у 2004-м было ўсяго 143,8 млн даляраў.

Акрамя таго, Лукашэнка загадаў «падцягваць» заробкі нізкааплочвальных працаўнікоў вайсковай сфэры, бо пры сярэднім заробку ў ёй каля 1600 рублёў у Воршы «добра, што да канца году ў сярэднім хаця б выйдзеце на 1000», а тысяча рублёў «гэта не завоблачны заробак, а той мінімум, які дзяржава ў сярэднім павінна забясьпечыць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG