Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Болтан: Мы будзем гаварыць зь Менскам пра колькасьць санкцыяў

Аляксандар Лукашэнка і Джон Болтан
Аляксандар Лукашэнка і Джон Болтан

Дарадца Дональда Трампа Джон Болтан паведаміў, што бліжэйшым часам магчымая размова паміж прадстаўнікамі ЗША і Беларусі аб скасаваньні санкцыяў.​

Напрыканцы свайго візыту ў Беларусь, перад адлётам з аэрапорту «Менск-2» дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы адказаў на пытаньні карэспандэнта тэлеканалу «Настоящее время» Сержа Харытонава.

З таго, што Болтан не заяўляў у папярэдніх інтэрвію — гэта яго адказ на пытаньне пра санкцыі. Ён паведаміў, што бліжэйшым часам магчымая размова паміж прадстаўнікамі ЗША і Беларусі аб скасаваньні санкцыяў.

НВ: Ці надыйшоў час паслабіць санкцыі?

Болтан: Я думаю, мы будзем гаварыць пра колькасьць санкцыяў, якія былі накладзеныя на Беларусь з пункту гледжаньня правоў чалавека і нераспаўсюду ўзбраеньняў і іншых, і паглядзім, ці зможам мы вырашыць гэтае пытаньне. Я думаю, што гэта будзе важная, цяжкая размова. Але гэта тое, што павінна адбыцца.

Цалкам відэавэрсія інтэрвію неўзабаве на сайце Свабоды.

  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Палітычны аглядальнік Радыё Свабода.

    Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Аўтар кніг «Акцэнты Свабоды» (2009), «Сем худых гадоў» (2014), «Неверагодны 2020-ы» (2021).

    На Свабодзе — ад 1991 году.

XS
SM
MD
LG