Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што патэнцыйныя супернікі Лукашэнкі думаюць пра выбары на ягоны дзень нараджэньня

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі, 6 лістапада 2015 году
Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі, 6 лістапада 2015 году

Спыталі ў людзей, чые імёны ўжо бачылі ў розных выбарчых сьпісах, як ім дата 30 жніўня 2020 году для выбараў новага прэзыдэнта Беларусі.

Раней старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што выбары прэзыдэнта Беларусі могуць прайсьці 30 жніўня 2020 году.


«Праблемная пара году» — Алена Анісім, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і старшыня Таварыства беларускай мовы

Сказала, што яе намер балятавацца на выбарах «час ад часу ўзмацняецца».

Алена Анісім
Алена Анісім

​«Мой палітычны досьвед паказвае: калі ты ўдзельнічаеш, заяўляеш пра сябе, пра свае намеры, цябе людзі чуюць і да цябе падцягваюцца аднадумцы і паплечнікі. І такім чынам сёе-тое ты можаш рэалізаваць».

Паводле Алены Анісім, у нас «вельмі праблемнае пытаньне незалежнасьці краіны».

«Сур’ёзна на палітычнай арэне пра гэта ня так шмат хто сур’ёзна гаворыць. Таму павінна быць асоба, якая будзе гуртаваць патрыятычныя сілы».

Алена Анісім лічыць, што 30 жніўня — гэта ня самы лепшы час для выбараў. З аднаго боку, пад восень усе вяртаюцца, але цягам лета прэтэндэнтам будзе складаней праводзіць сваю кампанію. «Лета — гэта дастаткова праблемная ў гэтым сэнсе пара году».


«Летні пэрыяд больш спрыяльны» — Юрась Губарэвіч, прадстаўнік правацэнтрысцкай кааліцыі

У кааліцыю ўваходзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт дзеля стварэньня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і рух «За свабоду». Яны вызначаць адзінага кандыдата на прэзыдэнта шляхам праймэрыз.

Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

​Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч сказаў, што асабіста будзе ўдзельнічаць у праймэрыз, якія пройдуць пасьля завяршэньня парлямэнцкай кампаніі. (Апроч яго, пра свой удзел заявілі Мікалай Казлоў і Павал Севярынец.)

«Ужо ёсьць згода, што гэта павінен быць адзіны кандыдат ад кааліцыі. І, можа, ад шырэйшых дэмакратычных сілаў, калі мы здолеем пераканаць калегаў зь іншых структураў у важнасьці працэсу яднаньня».

Губарэвіч кажа, што сыстэма фальсыфікацый працуе незалежна ад датаў ці надвор’я.

«Напісаць патрэбныя вынікі ў пратаколах улады могуць хоць на Новы год, хоць на Купальле. А што да вулічнай актыўнасьці, якая суправаджае любыя вулічныя кампаніі, то якраз летні пэрыяд больш спрыяльны».


«Нармальна», — Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні партыі БНФ

Аляксей Янукевіч (і ягоны дублёр Юрась Зянковіч) — абодва вылучаныя зьездам БНФ на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле Аляксея Янукевіча, ужо пачалася падрыхтоўка, ідзе фармаваньне ініцыятыўнай групы.

Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

«Але яшчэ больш як год да гэтай даты. Мы рыхтуемся да розных варыянтаў. Не выключаем, што прэзыдэнцкія выбары будуць праведзеныя раней, што яны могуць быць сумешчаныя з рэфэрэндумам».

Што да даты, то, на думку Янукевіча, праблема ня ў ёй.

«Асноўная праблема, каб выбары былі празрыстыя, каб грамадзтва мела давер да вынікаў, чаго 25 гадоў у Беларусі няма. Але лета — нармальны час, каб зрабіць нармальную, моцную кампанію».


Што цікавага ў даце 30 жніўня 2020 году?

Раней гэта быў дзень нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі, але ў 2010 годзе ён яго памяняў на 31 жніўня, дзень нараджэньня сына Мікалая. У 2020 годзе кіраўніку Беларусі споўніцца 66 гадоў.

Як паведамлялася, у пасланьні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў 2019 годзе ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, як і плянавалася, пройдуць у 2020 годзе. Чакаецца, што выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада.


Хто яшчэ зьбіраецца ў прэзыдэнты?

Пра свой намер удзельнічаць у чарговай прэзыдэнцкай кампаніі ўжо заявілі:

  • Аляксандар Лукашэнка — першы і дагэтуль адзіны прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь;
  • Алег Гайдукевіч — першы намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі;
  • Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» — кандыдата назавуць пазьней;
  • Сяргей Скрабец — былы палітвязень і дэпутат;
  • Мікола Статкевіч — ад Беларускага нацыянальнага кангрэсу.

Аляксандар Лукашэнка кіруе краінай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі (2001, 2016, 2010, 2015), за выключэньнем выбараў 1994 году, на якіх упершыню яго абралі прэзыдэнтам, не былі прызнаныя дэмакратычнымі.

Не FaceApp. Як Лукашэнка зьмяніўся за 25 гадоў — па фота на год

1994 год. Перадвыбарчы плякат Аляксандра Лукашэнкі, «афіцыйнасьць» якога выклікае пытаньні: каманда Лукашэнкі сьцьвярджала, што гэткіх плякатаў не вырабляла. Але сапраўднасьць фота не абвяргалася
1/26 1994 год. Перадвыбарчы плякат Аляксандра Лукашэнкі, «афіцыйнасьць» якога выклікае пытаньні: каманда Лукашэнкі сьцьвярджала, што гэткіх плякатаў не вырабляла. Але сапраўднасьць фота не абвяргалася
Малады і энэргічны палітык.
1995 год. Лукашэнка некалькі разоў сустракаецца з тагачасным прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам. З наступнымі прэзыдэнтамі ЗША афіцыйных сустрэчаў ня будзе, за выключэньнем прыёму ў ААН ад імя Барака Абамы ў 2015 годзе
2/26 1995 год. Лукашэнка некалькі разоў сустракаецца з тагачасным прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам. З наступнымі прэзыдэнтамі ЗША афіцыйных сустрэчаў ня будзе, за выключэньнем прыёму ў ААН ад імя Барака Абамы ў 2015 годзе
Малады і энэргічны палітык.
1996 год. Лукашэнка выступае перад парлямэнтам — Вярхоўным Саветам, які ён неўзабаве гвалтоўна разгоніць і заменіць на цалкам ляяльны яму Нацыянальны Сход
3/26 1996 год. Лукашэнка выступае перад парлямэнтам — Вярхоўным Саветам, які ён неўзабаве гвалтоўна разгоніць і заменіць на цалкам ляяльны яму Нацыянальны Сход
Малады і энэргічны палітык.
1997 год. Лукашэнка сустракаецца з прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным. На перамовах закладаецца аснова інтэграцыі дзяржаў — таго, што пазьней назавуць «саюзнай дзяржавай». Існуе распаўсюджаная думка, што Лукашэнка хацеў стаць кіраўніком аб’яднанай дзяржавы
4/26 1997 год. Лукашэнка сустракаецца з прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным. На перамовах закладаецца аснова інтэграцыі дзяржаў — таго, што пазьней назавуць «саюзнай дзяржавай». Існуе распаўсюджаная думка, што Лукашэнка хацеў стаць кіраўніком аб’яднанай дзяржавы
Малады і энэргічны палітык.
1998 год. Лукашэнка на зімніх Алімпійскіх гульнях у Японіі. Насуперак правілам Міжнароднага алімпійскага камітэту, ён адначасова прэзыдэнт і дзяржавы, і Нацыянальнага алімпійскага камітэту. У гэтым годзе заходнія краіны ўпершыню ўвядуць супраць яго санкцыі
5/26 1998 год. Лукашэнка на зімніх Алімпійскіх гульнях у Японіі. Насуперак правілам Міжнароднага алімпійскага камітэту, ён адначасова прэзыдэнт і дзяржавы, і Нацыянальнага алімпійскага камітэту. У гэтым годзе заходнія краіны ўпершыню ўвядуць супраць яго санкцыі
Малады і энэргічны палітык.
1999 год. Лукашэнка ў Маскве, дамова аб «саюзнай дзяржаве» вось-вось будзе падпісаная, Ельцын у Расеі непапулярны, а Лукашэнку, нягледзячы на палітычныя і эканамічныя крызісы ў Беларусі, большасьць расейскага насельніцтва сымпатызуе
6/26 1999 год. Лукашэнка ў Маскве, дамова аб «саюзнай дзяржаве» вось-вось будзе падпісаная, Ельцын у Расеі непапулярны, а Лукашэнку, нягледзячы на палітычныя і эканамічныя крызісы ў Беларусі, большасьць расейскага насельніцтва сымпатызуе
Малады і энэргічны палітык.
2000 год. Лукашэнка на першых выбарах у Палату прадстаўнікоў — да таго ніжнюю палату ён прызначыў сам, што не надавала легітымнасьці «замене парлямэнту». Дый гэтыя выбары на Захадзе не прызналі свабоднымі і дэмакратычнымі — як і ўсе наступныя ў Беларусі
7/26 2000 год. Лукашэнка на першых выбарах у Палату прадстаўнікоў — да таго ніжнюю палату ён прызначыў сам, што не надавала легітымнасьці «замене парлямэнту». Дый гэтыя выбары на Захадзе не прызналі свабоднымі і дэмакратычнымі — як і ўсе наступныя ў Беларусі
Малады і энэргічны палітык.
2001 год. Лукашэнка перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах. Апазыцыянэры Зянон Пазьняк і Міхаіл Чыгір ня трапілі ў бюлетэні, апанэнты Юры Захаранка і Віктар Ганчар «зьніклі» (меркавана, былі забітыя) яшчэ два гады таму, адзіным кандыдатам ад апазыцыі стаў Уладзімер Ганчарык
8/26 2001 год. Лукашэнка перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах. Апазыцыянэры Зянон Пазьняк і Міхаіл Чыгір ня трапілі ў бюлетэні, апанэнты Юры Захаранка і Віктар Ганчар «зьніклі» (меркавана, былі забітыя) яшчэ два гады таму, адзіным кандыдатам ад апазыцыі стаў Уладзімер Ганчарык
Малады і энэргічны палітык.
2002 год. Лукашэнка сустракаецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным — значна больш папулярным за свайго папярэдніка Ельцына. Праект «саюзнай дзяржавы» тармозіцца, адзіная валюта так і не зьяўляецца
9/26 2002 год. Лукашэнка сустракаецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным — значна больш папулярным за свайго папярэдніка Ельцына. Праект «саюзнай дзяржавы» тармозіцца, адзіная валюта так і не зьяўляецца
Малады і энэргічны палітык.
2003 год. Пуцін, Лукашэнка, кіраўнікі Ўкраіны і Казахстану Віктар Кучма і Нурсултан Назарбаеў у Маскве. Лукашэнка ўсё менш кантактуе з краінамі Захаду, усё больш — з былым СССР
10/26 2003 год. Пуцін, Лукашэнка, кіраўнікі Ўкраіны і Казахстану Віктар Кучма і Нурсултан Назарбаеў у Маскве. Лукашэнка ўсё менш кантактуе з краінамі Захаду, усё больш — з былым СССР
Малады і энэргічны палітык.
2004 год. Лукашэнка на тэнісным матчы — чвэрцьфінале Кубку Дэвіса ў Менску. На тэніс любіць глядзець, але часьцей гуляе ў хакей
11/26 2004 год. Лукашэнка на тэнісным матчы — чвэрцьфінале Кубку Дэвіса ў Менску. На тэніс любіць глядзець, але часьцей гуляе ў хакей
Малады і энэргічны палітык.
2005 год. Лукашэнка ў Лібане. Пасьля рэфэрэндуму 2004 году, на якім было зьнятае абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў, стасункі з Захадам псуюцца, але наймацнейшыя санкцыі будуць годам пазьней
12/26 2005 год. Лукашэнка ў Лібане. Пасьля рэфэрэндуму 2004 году, на якім было зьнятае абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў, стасункі з Захадам псуюцца, але наймацнейшыя санкцыі будуць годам пазьней
Малады і энэргічны палітык.
2006 год. Лукашэнка выступае пасьля прэзыдэнцкіх выбараў на трэці тэрмін і разгону «Плошчы» — масавай шматдзённай акцыі пратэсту ў цэнтры Менску
13/26 2006 год. Лукашэнка выступае пасьля прэзыдэнцкіх выбараў на трэці тэрмін і разгону «Плошчы» — масавай шматдзённай акцыі пратэсту ў цэнтры Менску
Малады і энэргічны палітык.
2007 год. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным — адным зь нешматлікіх саюзьнікаў, якія ў яго засталіся
14/26 2007 год. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным — адным зь нешматлікіх саюзьнікаў, якія ў яго засталіся
Малады і энэргічны палітык.
2008 год. Пасьля парлямэнцкіх выбараў, не прызнаных Захадам, Лукашэнка кажа пра спадзевы на паляпшэньне стасункаў з Эўразьвязам. У гэтым годзе ў Беларусі ўпершыню з канца 1990-х ударыць моцны фінансавы крызіс
15/26 2008 год. Пасьля парлямэнцкіх выбараў, не прызнаных Захадам, Лукашэнка кажа пра спадзевы на паляпшэньне стасункаў з Эўразьвязам. У гэтым годзе ў Беларусі ўпершыню з канца 1990-х ударыць моцны фінансавы крызіс
Малады і энэргічны палітык.
2009 год. Лукашэнка і папа Рымскі — пасьля агрэсіі Расеі супраць Грузіі краіны Захаду спрабуюць палепшыць стасункі зь Беларусьсю, і запрашэньне Лукашэнкі ў Ватыкан разглядаюць як крок да гэтага
16/26 2009 год. Лукашэнка і папа Рымскі — пасьля агрэсіі Расеі супраць Грузіі краіны Захаду спрабуюць палепшыць стасункі зь Беларусьсю, і запрашэньне Лукашэнкі ў Ватыкан разглядаюць як крок да гэтага
Малады і энэргічны палітык.
2010 год. Лукашэнка і ягоны «найлепшы сябар» Уга Чавэс, прэзыдэнт Вэнэсуэлы
17/26 2010 год. Лукашэнка і ягоны «найлепшы сябар» Уга Чавэс, прэзыдэнт Вэнэсуэлы
Малады і энэргічны палітык.
2011 год. Лукашэнка прысягае пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах і чарговага брутальнага разгону пратэстаў апазыцыі
18/26 2011 год. Лукашэнка прысягае пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах і чарговага брутальнага разгону пратэстаў апазыцыі
Малады і энэргічны палітык.
2012 год. Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў, які дабывае апошні год прэзыдэнцтва перад вяртаньнем Пуціна на пасаду
19/26 2012 год. Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў, які дабывае апошні год прэзыдэнцтва перад вяртаньнем Пуціна на пасаду
Малады і энэргічны палітык.
2013 год. Лукашэнка з сынам Мікалаем на парадзе на 3 ліпеня. Малодшы сын зьявіўся ў публічным полі ў 2008 годзе, паступова стаў пастаянным публічным спадарожнікам свайго бацькі. Хто маці Мікалая, афіцыйна не абвяшчалася, але распаўсюджана думка, што гэта былая асабістая доктарка Лукашэнкі Ірына Абельская
20/26 2013 год. Лукашэнка з сынам Мікалаем на парадзе на 3 ліпеня. Малодшы сын зьявіўся ў публічным полі ў 2008 годзе, паступова стаў пастаянным публічным спадарожнікам свайго бацькі. Хто маці Мікалая, афіцыйна не абвяшчалася, але распаўсюджана думка, што гэта былая асабістая доктарка Лукашэнкі Ірына Абельская
Малады і энэргічны палітык.
2014 год. Лукашэнка ладзіць у Менску перамовы Пуціна зь Пятром Парашэнкам — нядаўна абраным прэзыдэнтам Украіны ў разгар расейскай агрэсіі на Данбасе і ў Крыме. З таго часу ў Менску рэгулярна будуць праходзіць перамовы пра мір на Данбасе, але сам мір за пяць гадоў перамоваў так і не наступіць
21/26 2014 год. Лукашэнка ладзіць у Менску перамовы Пуціна зь Пятром Парашэнкам — нядаўна абраным прэзыдэнтам Украіны ў разгар расейскай агрэсіі на Данбасе і ў Крыме. З таго часу ў Менску рэгулярна будуць праходзіць перамовы пра мір на Данбасе, але сам мір за пяць гадоў перамоваў так і не наступіць
Малады і энэргічны палітык.
2015 год. Лукашэнка выступае з трыбуны ААН у Нью-Ёрку — першая за доўгі час паездка ў ЗША не суправаджаецца сустрэчай са значнымі палітыкамі Штатаў, пад санкцыямі якіх яшчэ месяц будзе заставацца і сам Лукашэнка, і ягонае атачэньне
22/26 2015 год. Лукашэнка выступае з трыбуны ААН у Нью-Ёрку — першая за доўгі час паездка ў ЗША не суправаджаецца сустрэчай са значнымі палітыкамі Штатаў, пад санкцыямі якіх яшчэ месяц будзе заставацца і сам Лукашэнка, і ягонае атачэньне
Малады і энэргічны палітык.
2016 год. Лукашэнка і ягоны новы важны сябра і саюзьнік — кіраўнік Кітаю Сі Цзіньпін
23/26 2016 год. Лукашэнка і ягоны новы важны сябра і саюзьнік — кіраўнік Кітаю Сі Цзіньпін
Малады і энэргічны палітык.
2017 год. Лукашэнка на расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2017», якія суседнія дзяржавы лічылі сур’ёзнай пагрозай сувэрэнітэту Беларусі і Ўкраіны
24/26 2017 год. Лукашэнка на расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2017», якія суседнія дзяржавы лічылі сур’ёзнай пагрозай сувэрэнітэту Беларусі і Ўкраіны
Малады і энэргічны палітык.
2018 год. Лукашэнка наведвае чарговы баль у Палацы незалежнасьці. Пра ягоную жонку Галіну Лукашэнку згадваюць усё радзей, яна даўно жыве асобна
25/26 2018 год. Лукашэнка наведвае чарговы баль у Палацы незалежнасьці. Пра ягоную жонку Галіну Лукашэнку згадваюць усё радзей, яна даўно жыве асобна
Малады і энэргічны палітык.
2019 год. Лукашэнка на закрыцьці Эўрапейскіх гульняў
26/26 2019 год. Лукашэнка на закрыцьці Эўрапейскіх гульняў
Малады і энэргічны палітык.
Previous slide
Next slide
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG