Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Павел ня бачыць неабходнасьці ў вывучэньні беларускай мовы


Мітрапаліт Павел, здымак 2016 году
Мітрапаліт Павел, здымак 2016 году

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы ў інтэрвію Patriarchia.ru выказаў сваё меркаваньне пра моўную сытуацыю ў Беларусі.

Што сказаў мітрапаліт Павел?

  • Мітрапаліт ня бачыць «вострай неабходнасьці» у вывучэньні беларускай мовы, бо ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы і яны аднолькава выкарыстоўваюцца. «У Беларусі, калі нехта размаўляе па-беларуску, мне ўсё зразумела, можа быць за выключэньнем пэўных словаў», — патлумачыў мітрапаліт, чаму адкладвае, але не пакідае ідэю вывучыць беларускую.
  • «Калі мы хочам, каб людзі разумелі адзін аднаго, знаходзілі сродак камунікацыі, зносінаў, павінна быць такая мова, якая будзе зразумелай для ўсіх. Штучна стварыць нейкія барʼеры, моўныя перашкоды можа толькі той, хто не жадае людзям дабра. На жаль, у сучасным сьвеце мова часта выкарыстоўваецца ў якасьці сродку, з дапамогай якога распальваецца варажнеча і нянавісьць паміж людзьмі».
  • «Праваслаўныя традыцыі тут (у Беларусі — РС) укараніліся, я б сказаў, на генным узроўні. Людзі шмат стагодзьдзяў маліліся і моляцца на царкоўнаславянскай мове. Цалкам усіх задавальняе, усё адбываецца ў мірным малітоўным рэчышчы. Але вось пасьля распаду савецкай сыстэмы зьявіўся рух за самастойнасьць ва ўсім — нават у царкоўным і малітоўным жыцьці. Хаця я думаю, што тыя, хто жыў і жыве рэлігійным жыцьцём, ня маюць патрэбы ў нейкіх рэформах».
  • Павел адрэагаваў на прапановы перавесьці богаслужэньне на «мясцовыя мовы» і прапанаваў перакласьці таксама мэдычныя і хімічныя тэрміны. На яго думку, гэта прывядзе да каляпсу ў галіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG