Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што ўдалося ўратаваць у саборы Парыскай Божай Маці


Моцны пажар у саборы Парыскай Божай Маці зьнішчыў шпіль будынка і ўсе драўляныя канструкцыі, якія падтрымлівалі дах. Аднак пажарныя здолелі спыніць агонь, а людзі пасьпелі вынесьці з будынка шмат рэліквіяў, якія цяпер захоўваюцца ў гарадзкой ратушы, паведаміў францускі міністар культуры Франк Рыстэр.

​​Выява ў вялікім памеры

Што ўдалося ўратаваць:

  • Знакамітая карона зь церняў, якую прывёз у Парыж у 1238 годзе францускі кароль Людовік IX. Лічыцца, што ў ёй ёсьць фрагмэнты таго самага цярновага вянка, які ўсклалі на галаву Ісуса Хрыста перад ягоным укрыжаваньнем. Мэр Парыжу Ана Ідальго пацьвердзіла, што карона цяпер знаходзіцца ў бясьпечным месцы.
  • Туніка сьвятога Людовіка. Лічыцца, што менавіта ў гэтым адзеньні Людовік IX прывёз у Парыж карону зь церняў. Мэр таксама пацьвердзіла, што рэліквія ўратаваная і знаходзіцца ў бясьпечным месцы.
  • Званы сабора. Дзьве заходнія вежы, дзе месьцяцца званы храма, удалося ўратаваць. Найвялікшы звон, Эманюэль, важыць больш за 23 тоны і быў падняты на адну зь вежаў у 1685 годзе.
Вежы сабора пасьля пажару
Вежы сабора пасьля пажару

Што пакуль пад сумневам:

  • Арган сабора. Гэты арган адзін з самых вялікіх у сьвеце. Ён мае амаль 8 тысяч трубаў, некаторыя зь якіх датуюцца 1730-мі гадамі. Кожную трубу асобна прачышчалі шэсьць гадоў таму, калі завяршылася рэстаўрацыя аргана. Намесьнік мэра Парыжу Эманюэль Грэгуар выказаў «велізарную палёгку», што арган не пашкоджаны. Аднак былі іншыя, непацьверджаныя заявы пра зьнішчэньне аргана са спасылкай на прадстаўніка Парыскай дыяцэзіі.
Арган сабора, фота 1 лютага 2004 году
Арган сабора, фота 1 лютага 2004 году

  • Славутыя вітражы-ружы. Тры знакамітыя вітражы датуюцца ХІІІ стагодзьдзем і самі па сабе зьяўляюцца шэдэўрам мастацтва. Яны аздабляюць паўночны, паўднёвы і заходні фасады сабора. Экспэрты называлі іх «незамяняльнымі». Пакуль ёсьць надзея, што іх атрымаецца захаваць. Аднак таксама было паведамленьне са спасылкай на прадстаўніка Парыскай дыяцэзіі пра пашкоджаньне аднаго зь вітражоў.
Вітраж на паўночным фасадзе сабора, фота 29 лістапада 2012 году
Вітраж на паўночным фасадзе сабора, фота 29 лістапада 2012 году

Унутры сабору Парыскай Божай Маці пасьля пажару
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:41 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG