Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч выказаў спачуваньне французам ад Беларусі ў сувязі з пажарам у саборы Notre-Dame


Пажар у саборы Notre-Dame, 15 красавіка

У час сустрэчы з дэлегацыяй францускіх парлямэнтароў 16 красавіка ў Менску старшыня беларускага Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч выказаў ад імя беларусаў спачуваньні французам у сувязі з пажарам у саборы Notre-Dame у Парыжы, піша БелаПАН.

Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч

«Мы ў Беларусі шкадуем аб бядзе, якая здарылася – пажары ў саборы Парыскай Божай Маці, — казаў Мясьніковіч. — Гэта сапраўды адна з галоўных славутасьцяў Францыі, сымбаль Парыжу. Беларусы, як і іншыя, мяркую, неабыякавыя людзі ў іншых краінах сьвету, успрынялі гэтую бяду як сваю. Выказваем нашыя шчырыя спачуваньні».

Таксама спачуваньні выказвала амбасада Беларусі ў Францыі.​

Пажар у саборы пачаўся ўвечары 15 красавіка, калі парлямэнцкая дэлегацыя з Францыі праводзіла сустрэчу зь беларускімі грамадзкімі актывістамі і апазыцыйнымі палітыкамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG