Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінлясгас: зьнесеныя крыжы ў Курапатах ня маюць дачыненьня да памяці ахвяраў тэрору


Крыжы, дэмантаваныя ў Курапатах, не адлюстраваныя ў існуючым пашпарце аб'екта і ня маюць ніякага дачыненьня да ўвекавечваньня памяці ахвяр сталінскага тэрору.

Пра гэта гаворыцца ў камэнтары прэс-службы Міністэрства лясной гаспадаркі «з прычыны дыскусій, якія абвастрыліся, адносна правядзеньня плянавых работ па добраўпарадкаваньні ляснога фонду ва ўрочышчы Курапаты».

Паводле міністэрства, з 4 па 9 красавіка Бараўлянскі спэцлясгас праводзіў плянавыя работы па добраўпарадкаваньні ляснога фонду.

«У прыватнасьці, спэцыялістамі лесагаспадарчай установы быў ажыцьцёўлены знос незаконных абʼектаў і ўстаноўлена агароджа па мяжы ахоўнай зоны».

Мінлясгас тлумачыць, што гэтыя працы праводзіліся ў адпаведнасьці

  • з праектам зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій (1930–1940 гады) ва ўрочышчы Курапаты (Менскі раён)»,
  • на падставе пастановы Савету Міністраў ад 17 верасьня 2018 году № 675 «Аб зацьвярджэньні правілаў добраўпарадкаваньня мэмарыялаў і помнікаў вайсковай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай усясьветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, вайсковых могілак, асобных вайсковых участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахаваньня грамадзянскага насельніцтва»
  • і Кодэксу аб культуры.
Будаўніцтва агароджы ў Курапатах
Будаўніцтва агароджы ў Курапатах

У Мінлясгасе адзначылі, што раней Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступіла з ініцыятывай стаць заказчыкам стварэньня і ўзьвядзеньня памятнага знака ва ўрочышчы Курапаты. А ў лістападзе 2018 году на тэрыторыі ўрочышча быў устаноўлены памятны знак «Мэмарыял Курапаты», праведзена трасіроўка існуючай сьцежкі.

«Працы, якія праводзяцца ў красавіку, зьяўляюцца працягам добраўпарадкаваньня дадзенай тэрыторыі.

Што да зносу 70 крыжоў, то, паводле Мінлясгасу, «дадзеныя збудаваньні не адлюстраваныя ў існуючым пашпарце абʼекта і ня маюць ніякага дачыненьня да «ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскага тэрору».

Міністэрства спасылаецца на артыкул «Рэаліі і міты аб БССР: у БССР у гады рэпрэсій загінулі мільёны» дэпутата Ігара Марзалюка ў газэце «СБ. Беларусь сегодня».

У артыкуле гаворыцца, што «пахаваньні былі ажыцьцёўленыя ў другой палове 1930-х, прычым не раней за 1937 год» і што «расстрэльным месцам быў выключна высокі пагорак у глыбіні цяперашняга ляснога масіву і яго схілы».

Зьміцер Дашкевіч з паплечнікамі ставяць крыж у Курапатах, 20 чэрвеня 2018 году
Зьміцер Дашкевіч з паплечнікамі ставяць крыж у Курапатах, 20 чэрвеня 2018 году

«Такім чынам, заявы, што самавольныя крыжы былі ўсталяваныя на месцы расстрэлаў і пахаваньняў, — поўная хлусьня», — цытуе Мінлясгас Ігара Марзалюка.

«Такім чынам, заявы асобных актывістаў аб „абразе памяці“ і г.д. фактычна ня маюць пад сабой гістарычнай асновы і, па сутнасьці, наўмысна ўводзяць грамадзкасьць у зман.

Варта таксама падкрэсьліць, што ўсе крыжы, устаноўленыя на тэрыторыі ўрочышча законным чынам, пры правядзеньні работ па добраўпарадкаваньні былі захаваныя.

На тэрыторыі комплексу можна знайсьці, у тым ліку, і адны з самых першых крыжоў, што кажа аб трапяткім стаўленьні дзяржавы да захаваньня памяці», — заяўляе Мінлясгас.

Што адбылося?

У Курапатах зранку 4 красавіка зьнесьлі 70 крыжоў і пачалі ўсталёўваць плот. Улады сьцьвярджаюць, што крыжы паставілі незаконна.​

Паралельна са зносам крыжоў у Курапатах затрымалі 15 чалавек. Увечары частку іх выпусьцілі з адміністрацыйнымі пратаколамі.

Затрыманьне Ніны Багінскай у Курапатах, 5 красавіка
Затрыманьне Ніны Багінскай у Курапатах, 5 красавіка

У той жа дзень ва ўрочышчы каля 200 чалавек прайшлі хросным ходам і памаліліся за ахвяры сталінскіх рэпрэсій.

Абаронцаў Курапатаў асудзілі па адміністрацыйных пратаколах на 13–15 сутак, некаторым далі буйныя штрафы.

Суд па крыжах у Курапатах меўся адбыцца пасьля 19 красавіка.

10 красавіка некалькі актывістаў аднесьлі ў Адміністрацыю прэзыдэнта зварот, у якім просяць Лукашэнку вярнуць 70 зьнесеных ва ўрочышчы Курапаты крыжоў.

У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі заявілі, што Бараўлянскі спэцлясгас гатовы вярнуць дэмантаваныя ў Курапатах крыжы, калі будуць прадстаўленыя дакумэнты, якія сьведчаць аб праве ўласнасьці на іх.

Прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант патлумачыла працы ў Курапатах распараджэньнем Аляксандра Лукашэнкі.

Рэакцыі палітыкаў, грамадзкіх актывістаў і публічных асоб сабраныя тут.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG