Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніну Багінскую і Паўла Севярынца зноў затрымалі ў Курапатах

абноўлена

Затрыманьне Ніны Багінскай у Курапатах, 5 красавіка
Затрыманьне Ніны Багінскай у Курапатах, 5 красавіка

З раніцы 5 красавіка рабочыя з Заслаўя працягваюць ставіць агароджу па пэрымэтры Курапатаў, больш крыжоў ня валяць. Але будаўнічая тэхніка езьдзіць пад бадзёрую музыку ля крыжоў, якія за ўчора ня зьнесьлі. Актывісты і сьведкі гэтым абураліся — дваіх затрымалі.

Абноўлена, 13:50. Ніна Багінская і Павал Севярынец знаходзяцца ў ізалятары Менскага РУУС на вуліцы Скарыны, паведаміла жонка Паўла Вольга Севярынец.

​Абаронцаў Курапатаў адганяў ад тэхнікі ля крыжоў чалавек у міліцэйскай форме, які прынцыпова адмаўляецца назваць сябе. Паводле Паўла Севярынца, які вёў відэатрансьляцыю, гэта палкоўнік Сяргей Удодаў, намесьнік начальніка Менскага РУУС, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі. Ён «папярэджвае аб адказнасьці», не пагаджаецца размаўляць па-беларуску. З калёнак будаўнічай тэхнікі гучыць бадзёрая музыка.

Разам зь Севярынцам у белы мікрааўтобус міліцыянты пагрузілі Ніну Багінскую. І яна, і Севярынец былі затрыманыя і ўчора — нібыта для «высьвятленьня асобы» (Багінская ішла «прысароміць» будаўнікоў, Севярынец спрабаваў правесьці стрым).

Невядомы ў міліцэйскай форме спрачаецца з актывістамі перад затрыманьнямі. Паводле актывістаў, гэта палкоўнік Сяргей Удодаў, намесьнік начальніка Менскага РУУС, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі
Невядомы ў міліцэйскай форме спрачаецца з актывістамі перад затрыманьнямі. Паводле актывістаў, гэта палкоўнік Сяргей Удодаў, намесьнік начальніка Менскага РУУС, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі
Затрыманьне Паўла Севярынца
Затрыманьне Паўла Севярынца
Затрыманьне Ніны Багінскай
Затрыманьне Ніны Багінскай

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG