Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядаюць парэшткі лідэра антырасейскага паўстаньня Кастуся Каліноўскага. ФАТАФАКТ


Парэшткі Кастуся Каліноўскага
Парэшткі Кастуся Каліноўскага

Літоўскія археолягі і гісторыкі ідэнтыфікавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага і яшчэ двух дзясяткаў удзельнікаў антырасейскага паўстаньня 1863–1864 гадоў. Радыё Свабода публікуе вынікі ўнікальнага дасьледаваньня.

Сьцісла

  • Лідэрам антырасейскага паўстаньня амаль год (з траўня 1863 па сакавік 1864) выносілі сьмяротныя прысуды.
  • 21 прысуджаны да сьмерці паўстанец быў пахаваны на гары Гедзіміна ў Вільні.
  • Згодна з балістычнымі і антрапалягічнымі дасьледаваньнямі, адным паўстанцам прысудзілі шыбеніцу, іншым — расстрэл.
  • Закопвалі пакалечаных, са зьвязанымі ззаду рукамі. Пасыпалі целы вапнай, што ўскладняе іх ідэнтыфікацыю.
  • Расейскія царскія ўлады зраўнялі магілы зь зямлёй, каб не дапусьціць паломніцтва.
  • Апоўзень на гары Гедзіміна ў Вільні ў 2016 годзе адкрыў таямніцы 150-гадовай даўніны.
  • Раскопкі пачаліся ў студзені 2017-га.
  • Перапахаваньне парэшткаў паўстанцаў заплянавалі на восень 2019 году на могілках Росы.
  • Афіцыйныя ўлады Беларусі ігнаруюць гістарычныя знаходкі.
  • Перапахаваць паўстанцаў плянуюць увосень у капліцы на віленскіх могілках Росы.

Антрапалягічнае супастаўленьне чэрапа Кастуся Каліноўскага з прыжыцьцёвым здымкам
Антрапалягічнае супастаўленьне чэрапа Кастуся Каліноўскага з прыжыцьцёвым здымкам

Як расказаў Свабодзе адзін з удзельнікаў раскопак Гіціс Грыжас, ужо празь некалькі дзён пасьля пачатку працаў адкрылася першая пахавальная яма, у якой, як цяпер стала зразумела, ляжаў Кастусь Каліноўскі.

«Гэта быў мужчына 25–26 гадоў, — расказаў літоўскі археоляг. — Ён ляжаў на баку, рукі за сьпіной зьвязаныя, цела аблітае вапнай. Пры ім знайшлі некаторыя прадметы: фрагмэнты абутку, гузікі, мэдальён з выявай Маці Божай Вастрабрамскай, а таксама раскладны мэдальён, унутры якога з аднаго боку крыжык з Хрыстом, з другога — моцна выцертыя, але пазнавальныя абрысы сьвятога Казімера».

Падрабязна чытайце ў вялікім артыкуле Свабоды.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG