Кіраўнік парлямэнту Вэнэсуэлы Хуан Гуайдо, якога афіцыйна лічыць прэзыдэнтам шэраг эўрапейскіх краінаў, падпісаў свой першы ўказ — пра ўвоз гуманітарнай дапамогі і адкрыцьцё межаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 14 лютага папярэдзіў Вэнэсуэлу, што ён разглядае «ўсе варыянты» рэагаваньня і запатрабаваў, каб пераможца прэзыдэнцкіх выбараў-2018 Нікаляс Мадура разблякаваў пастаўкі амэрыканскай гуманітарнай дапамогі ў краіну.