Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў недарэчнымі размовы пра аб’яднаньне з Расеяй і аўтакефалію БПЦ


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 10 студзеня правёў нараду аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Беларусі ў 2019 годзе і «далейшым разьвіцьці інтэграцыйных кірункаў». Пры гэтым у парадку дня пытаньня «пра абʼяднаньне» няма, заявіў Лукашэнка.

Пра абʼяднаньне з Расеяй і падатковы манэўр

Лукашэнка распавёў, што яны разам з Пуціным вызначылі, што пытаньня «пра абʼяднаньне» сёньня ў парадку дня няма. Ён падкрэсьліў, што дачыненьні Беларусі і Расеі павінны адбывацца на раўнапраўнай аснове.

Дзеяньні Расеі падчас перамоваў аб кампэнсацыі Беларусі стратаў ад падатковага манэўру, па словах Лукашэнкі, «супярэчылі ўсім дамоўленасьцям». Пытаньне кампэнсацыі трэба было вырашыць да 1 студзеня, але ў тым, што яго дагэтуль ня вырашылі, няма «ніякай катастрофы».

Што яшчэ сказаў Лукашэнка?

  • «Я ўжо даўно ставіў задачу, і нам трэба яе вырашыць: адкрыць альтэрнатыўную пастаўку нафты праз прыбалтыйскія порты. Калі літоўцы ня згодныя — з латышамі дамовіцца і закупляць гэтую нафту».
  • 2019 — перадвыбарчы год. Трэба лепш вырашаць асобныя пытаньні, якія ўлады ўмеюць вырашаць.
  • Зараз зьявілася шмат пытаньняў пра аўтакефалію праваслаўнай царквы ў Беларусі. «Я называю гэтыя пытаньні вельмі недарэчнымі, прыцягнутымі за вушы для абмеркаваньня ў нашым грамадзтве».

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр у Расеі — паступовая замена спагнаньня экспартнага мыта падаткам на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Расея пачала рэалізацыю падатковага манэўра зь 2019 году.
  • Да канца 2018 году экспарт сырой нафты ў Расеі абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны. Мыта не спаганялася з паставак на ўнутрырасейскі рынак і ў межах квоты ў Беларусь.
  • У 2017-2018 гадах квота на пастаўкі бязмытнай расейскай нафты для Беларусі складала 24 млн тон (18 млн тон перапрацоўвалі беларускаія НПЗ, 6 млн тон ішлі на рээкспарт).
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.

Страты і кампэнсацыя

  • У сьнежні 2018 г. у адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала $3,6 млрд, а за наступныя 4 гады недаатрымае $11 млрд пры найгоршым разьвіцьці падзей.
  • Паводле падлікаў рэйтынгавага агенцтва Fitch, наўпроставыя страты беларускай эканомікі складуць $10,6 млрд цягам 2019–2024 гг.
  • Дырэктар дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык падлічыў, што страты для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе склалі $272,3 млн. ​
  • У кастрычніку 2018 Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля $405 млн у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.
  • 18 сьнежня 2019 расейскі партал РБК паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што Расея кампэнсуе Беларусі страты ад манэўра праз зваротны акцыз для беларускіх НПЗ. Суму субсыдыяў ацанілі ў $1,5 млрд. Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не было.

Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG