Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На #БНР101 пачалі зьбіраць грошы, запісалі рок-гімн. ВІДЭА

1/23
Удзельнікі гістарычнай падзеі — у аб'ектывах фотакарэспандэнтаў Свабоды.
2/23

3/23

4/23

5/23

6/23

7/23

8/23

9/23

10/23

11/23

12/23

13/23

14/23

15/23

16/23

17/23

18/23

19/23

20/23

21/23

22/23

23/23

Previous slide
Next slide

Дзень Волі-2019 прапануюць сьвяточна адзначыць 24 сакавіка – напярэдадні 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Беларуская некамэрцыйная арганізацыя «Арт-сядзіба» пачала на сайце Talaka.by збор грошай на сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Таксама да сьвята запусьціўся сайт BNR.by, на Youtube апублікаваная песьня «Не стрымаць» гурту The Superbullz з заклікам адзначыць сьвята.

За ахвяраваньне ад 5 рублёў на сайце Talaka.by абяцаюць запрашэньне на сьвяточны канцэрт, за 1000 рублёў і болей — спонсарскую прапанову. Грошы прымаюць таксама праз PayPal.

Арганізатары кажуць, што пакуль ня могуць абвясьціць пляцоўку, на якой пройдзе сьвяткаваньне. Цяпер адбываецца падрыхтоўчая праца сіламі валянтэраў, «перамовы на розных узроўнях».

«Досьвед мінулых гадоў паказвае, што канчатковы фармат мерапрыемства стане зразумелы толькі ў лютым-сакавіку, бо на гэта ўплываюць шматлікія зьнешнія і ўнутраныя фактары, – пішуць арганізатары. – Але падрыхтоўчыя працы трэба пачынаць загадзя, каб быць гатовымі да любых сцэнароў».

Сьвяточныя імпрэзы, на якія зьбіраюцца грошы, прапануюць правесьці ў нядзелю, 24 сакавіка. А на наступны дзень, пішуць арганізатары, «кожны зможа выбраць асабісты сцэнар сьвяткаваньня Дня Волі».

#БНР100 — як гэта было

Мора людзей на мітынгу-канцэрце ў Менску. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Колькі чалавек прыйшло да пачатку мітынгу-канцэрту — мяркуйце па фота з дрону.​
1/6 Колькі чалавек прыйшло да пачатку мітынгу-канцэрту — мяркуйце па фота з дрону.​
25 сакавіка беларусы адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 — мітынг-канцэрт «Сьвята Незалежнасьці» ля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары, санкцыянаваны ўладамі.
Фота з дрону
2/6 Фота з дрону

3/6 Фота з дрону

Belarus - Belarusian Freedom Day in Minsk. 25Mar2018
4/6 Belarus - Belarusian Freedom Day in Minsk. 25Mar2018
25 сакавіка беларусы адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 — мітынг-канцэрт «Сьвята Незалежнасьці» ля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары, санкцыянаваны ўладамі.
Belarus - Belarusian Freedom Day in Minsk. 25Mar2018
5/6 Belarus - Belarusian Freedom Day in Minsk. 25Mar2018
25 сакавіка беларусы адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 — мітынг-канцэрт «Сьвята Незалежнасьці» ля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары, санкцыянаваны ўладамі.
Belarus - Belarusian Freedom Day in Minsk. 25Mar2018
6/6 Belarus - Belarusian Freedom Day in Minsk. 25Mar2018
25 сакавіка беларусы адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 — мітынг-канцэрт «Сьвята Незалежнасьці» ля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары, санкцыянаваны ўладамі.
Previous slide
Next slide

100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Менску ладзілі падобным чынам — праз краўдфандынг сабралі больш за 36 тысячаў рублёў. Спонсарамі канцэрту, што прайшоў 25 сакавіка ля Опэрнага тэатру, выступілі таксама камэрцыйныя арганізацыі, генэральным спонсарам стала інфармацыйнае агенцтва БелаПАН.

На канцэрце выступілі гурты Akute, Amaroka, Dzieciuki, «Мутнае вока» і «Разьбітае сэрца пацана», сьпевакі Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Пётар Клюеў і Юры Стыльскі, дачка Лявона Вольскага Адэля, асобную праграму ладзіў «Сьпеўны сход».

На «Сьвяце незалежнасьці» было адначасова да 11 тысячаў чалавек, сумарна — паводле розных ацэнак ад 18 да 50 тысячаў.

Сьвята ў Менску ладзілі не палітыкі, а грамадзянскія актывісты — заснавальнік «Арт-сядзібы» і дырэктар Symbal.by Павал Белавус, блогеры Антон Матолька і Эдуард Пальчыс і іншыя.

Таксама Дзень Волі адзначалі канцэртамі і мітынгамі ў іншых гарадах Беларусі і ў іншых краінах сьвету, па абодва бакі Атлянтычнага акіяну.

Паралельна са сьвяточным канцэртам у Менску адбываўся несанкцыянаваны ўладамі мітынг. Былі затрыманыя больш за 100 чалавек.

Як затрымлівалі 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа. ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:30 0:00
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG