«Беларусь сегодня» з агаворкамі піша: «па сутнасьці», у 1991-м «узьнікненьне дзяржаўнасьці» было «даволі ўмоўным».
Выданьне Адміністрацыі прэзыдэнта, якое нядаўна зьмяніла назву з «Советская Белоруссия» на «Беларусь сегодня», вырашыла адзначыць 25-годзьдзе інстытуту прэзыдэнцтва ў Беларусі і заявіла, што да Аляксандра Лукашэнкі фактычна не было беларускай незалежнасьці.
У артыкуле, які анансуе цыкль публікацыяў пра 25-годзьдзе ўлады Лукашэнкі, пішуць:
- «Рэтраспэктыўны аналіз існаваньня аднаго з інстытутаў дзяржавы, хай найважнейшага, будзе няпоўным без разуменьня галоўнага. Разуменьня таго, што, па сутнасьці, гаворка ідзе пра чвэрць стагодзьдзя незалежнай беларускай дзяржаўнасьці».
- «Казаць пра ўзьнікненьне дзяржаўнасьці ў тыя гады (1990-ы і 1991-ы. — РС) можна толькі вельмі ўмоўна. Рэспубліка — у стане глыбокага сацыяльна-эканамічнага крызісу, падзеньне прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасьці стала хранічным. Затое імкліва расла палітычная актыўнасьць: рэгістраваліся дзясяткі партыяў, рухаў, франтоў, якія знаходзіліся ў стане пастаянных расколаў і нязгодаў, у аснове якіх, як правіла, ляжалі асабістыя амбіцыі некаторых палітычных лідэраў».
- «Шмат у чым маюць рацыю тыя, хто сьцьвярджае, што здабытая яшчэ ў 1991-м Беларусьсю дзяржаўнасьць аж да 1994 году была вельмі ўмоўнай. А вось эканамічная прорва — даволі адчувальнай».
- «Пра ўзровень беларускай дзяржаўнасьці дазваляе меркаваць хоць бы вядомы факт выкраданьня ў студзені 1994 году літоўскімі спэцслужбамі з тэрыторыі Беларусі камуністычных лідэраў Літвы Міколаса Буракавічуса і Юозаса Ермалавічуса. Аказалася, што літоўскія спэцслужбы правялі на тэрыторыі сувэрэннай Беларусі спэцапэрацыю, нават не паставіўшы пра яе ў вядомасьць афіцыйны Менск».
У артыкуле націск робіцца ня толькі на эканоміку першых постсавецкіх гадоў. Сьцьвярджаецца, што толькі пасьля «эпахальнай заявы» Лукашэнкі аб тым, што «адвесьці дзяржаву і народ ад прорвы — вось першарадная задача прэзыдэнта», «быў запушчаны рэальна дзейсны мэханізм выхаду краіны з крызісу».
Таксама прыводзіцца цытата Лукашэнкі:
«Што мы за дзяржава, калі да нас, як у прахадны двор, заходзяць са зброяй спэцслужбы іншых дзяржаваў і выкрадаюць людзей?»
Пры гэтым ня згадваюцца зьнікненьні людзей у Беларусі ў канцы 1990-х (вядомых палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага) або нядаўняе выкраданьне зь Беларусі расейскімі спэцслужбамі ўкраінца Паўла Грыба.
Беларускія ўлады праігнаравалі 100 гадоў БНР
У 2018 годзе ў Беларусі адзначалі стагодзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, але сьвята рыхтавалі незалежныя актывісты, якія сабралі грошы талакой. З устаноўкай памятнай дошкі на доме, дзе тую незалежнасьць абвясьцілі, улады марудзяць ужо 25 гадоў, але не даюць адназначнай адмовы. Лукашэнка асабіста адмаўляецца рабіць дзяржаўным сьвятам дзень абвяшчэньня той незалежнасьці — 25 сакавіка.
Твары гледачоў на канцэрце #БНР100 каля Опэрнага тэатру. ФОТА
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

Замест стагодзьдзя БНР улады зьбіраюцца сьвяткаваць 100 гадоў БССР і 100 гадоў ВЛКСМ. Гісторыю ахоўнікаў правапарадку ўлады адлічваюць не з часоў Рэчы Паспалітай, а з часоў СССР, пры гэтым у гонар стагодзьдзя беларускай міліцыі ставяць скульптуру царскага гарадавога.