Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя Лукашэнкі перайменавала «Советскую Белоруссию»


Вокладка газэты «Советская Белоруссия», архіўнае фота
Вокладка газэты «Советская Белоруссия», архіўнае фота

Рэдакцыю газэты «Советская Белоруссия» перайменавалі ў «Выдавецкі дом „Беларусь Сегодня“». Распараджэньне аб гэтым падпісала кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава, паведамляе БелТА.

Раней газэту «СБ. Беларусь сегодня» афіцыйна выдавала «Рэдакцыя газэты „Советская Белоруссия“».

Паводле кіраўніка выдавецкага дому Дзьмітрыя Жука, рэдакцыйная палітыка выданьня ня зьменіцца.

У структуру выдавецкага дому «Беларусь сегодня» ўваходзяць:

  • газэты «СБ. Беларусь сегодня», «Рэспубліка», «Народная газета», «Сельская газета», «Знамя юности»;
  • «Альфа-радыё»;
  • інтэрнэт-партал www.sb.by;
  • праекты «Союз» і «Союзное вече».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG