Цягам 12–13 сьнежня была недасяжная паслуга Міністэрства працы «База дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы», піша Адзіны партал электронных паслуг.
Прычына: абнаўленьне праграмнага забесьпячэньня.
Кантэкст падзей:
Савет міністраў 13 сьнежня прыняў пастанову, якае карэктуе дзеяньне «дармаедзкіх» дакумэнтаў. Сьпіс катэгорый насельніцтва, якіх больш ня будуць лічыць дармаедамі, тут.
Колькасьць грамадзян, якія трапілі ў базу незанятых у эканоміцы, павінна скараціцца, сказаў БелаПАН начальнік упраўленьня палітыкі занятасьці Мінпрацы Алег Токун. У прыватнасьці, з базы выдаляць беларусаў, якія працуюць і вучацца за мяжой і пацьвердзяць сваю занятасьць.