Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыятычны спартовы клюб у Менску забараніў уваход «асобам нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Менскі спартовы клюб «Волат» апублікаваў на сваёй старонцы «ЎКантакце» пост з забаронай наведваць свае трэнажорныя залі «алькаголікам і наркаманам, а таксама асобам нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі».

​Клюб таксама забараніў «атрыбутыку, якая прапагандуе вышэйназваныя дэструктыўныя паводзіны (лісты марыхуаны, рэкляма алькаголю, вясёлкавыя сьцягі і г.д.)».

Аб гэтым клюб заявіў у абвестцы пра бясплатныя заняткі «для ўсіх ахвочых» — таксама пра «ўсіх ахвочых» пішуць на сайце клюбу. У разьдзеле «нашыя мэты» клюб піша пра «ратаваньне нацыі ад выраджэньня і дэградацыі» — зьвяртае ўвагу на алькагалізм, наркаманію, курэньне, «залежнасьць ад сацыяльных сетак і гульняў». Але на сайце стаўленьне клюбу да ЛГБТ-людзей не апісваецца.

Старшы трэнэр клюбу Віталь Рак адмовіўся ад камэнтароў.

Выданьне The Village піша, што па «кантактным тэлефоне клюбу» (а на сайце і ў сацсетках пазначаны толькі адзін нумар — Віталя Рака) заявілі, што «не абавязаныя адказваць на вашыя пытаньні».

На пост зьвярнуў увагу ЛГБТ-актывіст, ініцыятар кампаніі «Справа Пі» Андрэй Завалей.

На Facebook ён абурыўся тым, што такія заявы робяць людзі, якія называюць сябе патрыётамі (клюб ужывае ў тым ліку нацыянальную сымболіку, пад пастом з забаронай стаіць хэштэг #ЖывеБеларусь).

Завалей параўнаў пост з гамафобнай заявай міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча — маўляў, калі так пішуць «сапраўдныя патрыёты», то «няма альтэрнатывы Шуневічу». Актывіст дадаў, што не прапануе абвяшчаць байкот клюбу, а заклікае сам клюб прызнаць памылку і выправіць яе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG