Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партрэт Шуневіча пранесьлі на найбуйнейшым гей-прайдзе Скандынавіі


Беларусы Швэцыі прынялі ўдзел у штогадовым гей-прайдзе ў Стакгольме. Двое чалавек несьлі расьцяжку з надпісам «Лепш быць геем, чым дыктатарам».

Гэта аднясеньне да словаў Аляксандра Лукашэнкі, які ў 2012 годзе заявіў, што «лепш быць дыктатарам, чым блакітным». Так кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на ўвядзеньне санкцыяў супраць афіцыйнага Менску, адным зь лябістаў якіх быў тагачасны міністар замежных справаў Нямеччыны Гвіда Вэстэрвэле, адкрыты гей.

Адзін з удзельнікаў гей-праду нёс у руках бел-чырвона-белы сьцяг і партрэт міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча ў колерах вясёлкі.

У Швэцыі партрэт Ігара Шуневіча пранесьлі падчас прайд-параду ў амэрыканскім горадзе Луісвіле.

Партрэт Шуневіча на прайд-парадзе ў ЗША. Відэа

Гей-прайд у Стакгольме праходзіць сёлета ў 20 раз. Гэта найбуйнейшая імпрэза такога характару ў краінах Скандынавіі. Апошнія гады ў ёй прымаюць удзел больш за 60 тысяч чалавек, а больш як 600 тысяч назіраюць за прайдам на вуліцах гораду.

Што важна ведаць

• 17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, амбасады Вялікай Брытаніі і ЗША ў Менску вывесілі вясёлкавыя сьцягі.
• 20 траўня Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала заяву, дзе назвала аднаполыя адносіны падробкай.
• 21 траўня на сайце petitions. by пачаўся збор подпісаў «За міліцыю для ўсіх». У пэтыцыі просяць праверыць законнасьць выказваньняў МУС. На момант публікацыі пад пэтыцыяй падпісалася больш за 1800 чалавек.
• 21 траўня кіраўнік МУС Ігар Шуневіч назваў вывешваньне міжнароднага сымбаля ЛГБТ-супольнасьці прапагандай «непрымальнага» ладу жыцьця.
• Ад 22 траўня ў адказ на заяву МУС у сацыяльных сетках пачалі зьяўляцца допісы з тэгам #янеподделка.
• 23 траўня міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што існуе шэраг рэчаў, «непрымальных» для беларускага мэнталітэту. Макей адзначыў важнасьць і неадназначнасьць тэматыкі «правоў мяншыняў».
• 30 траўня старшыня Моладзі БНФ скрытыкавала «навязваньне ЛГБТ» і «паўсюднае вывешваньне сваёй сымболікі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG