Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік анэксаванага Крыму просіць ФСБ вярнуць грошы, якія ён даваў на хабары


Сяргей Аксёнаў
Сяргей Аксёнаў

Кіраўнік анэксаванага Расеяй Крыма Сяргей Аксёнаў расказаў, што даваў уласныя грошы, каб дапамагчы праваахоўным органам выкрыць хабарнікаў сярод сваіх падначаленых. Пра гэта паведамляе «Крыминформ».

Па словах Аксёнава, выдзеленыя ім два мільёны расейских рублёў праходзяць як рэчавыя доказы ў розных крымінальных справах. Дэталяў ён не ўдакладніў.

Кіраўнік расейскага ўраду анэксаванага Крыму таксама паведаміў, што зьвяртаўся да дырэктара Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандра Бортнікава з просьбай як мага хутчэй вярнуць яму гэтыя грошы. «Я абмежаваны ў рэсурсах», — цытуе Аксёнава агенцтва.

На мінулым тыдні суд у Маскве арыштаваў віцэ-прэм’ера Крыма Віталя Нахлупіна, а таксама былых намесьніка міністра транспарту Валянціна Дукорскага і першага намесьніка кіраўніка камітэту канкурэнтнай палітыкі паўвострава Яраслава Сліўку. Усе яны абвінавачваюцца ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG